Уселюбскія педагогі абмеркавалі ўмовы паспяховай самарэалізацыі навучэнцаў  

- 15:57ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Ва Уселюбскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе Навагрудскага раёна праведзены педагагічны савет па тэме “Дзейнасць педагагічнага калектыву па стварэнні ўмоў для паспяховай самарэалізацыі навучэнцаў з рознымі адукацыйнымі магчымасцямі”.

Тэма педсавета абрана невыпадкова і з’яўляецца актуальнай для педагагічнага калектыву. Галоўная мэта – павышэнне прафесійнага майстэрства педагогаў і матывацыя педагагічнага калектыву да актыўнай дзейнасці па ўкараненні дыферэнцыяцыі і індывідуалізацыі навучання з мэтай самарэалізацыі навучэнцаў. На этапе падрыхтоўкі да педсавета быў праведзены майстар-клас “Актыўная ацэнка ў адукацыйным працэсе”. Усе матэрыялы абагульнены і ў дапамогу педагогам выдадзена брашура “Прыёмы актыўнай ацэнкі”.

Цікавым атрымалася правядзенне педагагічнай гасцёўні па тэме “Сучасныя падыходы ў рабоце з высокаматываванымі навучэнцамі”. Вынікам работы стала распрацоўка рэкамендацый для педагогаў і парад для бацькоў высокаматываваных і адораных навучэнцаў.

З мэтай пашырэння інфармацыйна-адукацыйнай прасторы і павышэння прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў у пытаннях работы са слабапаспяваючымі вучнямі прайшоў семінар-практыкум “Папярэджанне непаспяховасці. Як і чым дапамагчы вучню?”. У ходзе работы педагогі стварылі “скарбонку” метадычных знаходак у выглядзе памяткі “Як дапамагчы слабапаспяваючаму вучню”, тэхналагічнай карты для работы са слабапаспяваючымі вучнямі (работа на ўроку, у пазаўрочны час, выхаваўчая работа), распрацавалі рэкамендацыі па дыферэнцыравана-групавым падыходзе да слабапаспяваючых вучняў.

Кіраўнікі школьных метадычных фарміраванняў Жанна Антановіч, Алена Кліменка, Алена Яблонская, Ірына Радзюк правялі педагагічны квест “Сучасныя падыходы ў рабоце з высокаматываванымі і слабапаспяваючымі навучэнцамі”, што стварыла магчымасць сістэматызаваць і абагульніць веды педагогаў па пытаннях работы з навучэнцамі з рознымі адукацыйнымі магчымасцямі.

У ходзе работы творчых груп створаны банк спосабаў і форм дыферэнцыяцыі вучэбнай работы вучняў на розных этапах урока: вывучэнне новага матэрыялу; замацавання ведаў і фарміравання ўменняў і навыкаў; кантролю ведаў, ацэньвання ведаў, уменняў і навыкаў.

Само пасяджэнне педагагічнага савета прадугледжвала аналітычны і практычны этапы.

На аналітычным этапе педагогі абмеркавалі спосабы павышэння працаздольнасці вучняў на вучэбных і факультатыўных занятках, арганізацыю работы на вучэбных занятках на аснове індывідуальна-дыферэнцыраванага падыходу, асаблівасці арганізацыі работы з высокаматываванымі вучнямі пры падрыхтоўцы да ўдзелу ў алімпіядным руху.

На практычным этапе педагогі трансліравалі станоўчы вопыт работы па тэме педсавета. Увазе калег быў прапанаваны рэзультат работы настаўніка біялогіі па тэме самаадукацыі “Інтэрактыўны плакат як сродак прадстаўлення інфармацыі”, які распрацаваны для вучняў 10-га класа па тэме “Зменлівасць і спадчыннасць”.

У час правядзення абмену вопытам па выкарыстанні прыёмаў па развіцці пазнаваўчай актыўнасці навучэнцаў педагогі прадставілі фрагменты ўрокаў з выкарыстаннем такіх тэхналогій і метадаў, як даследчы метад (Алена Яблонская), скрабінг (Аксана Цераховіч), тэхналогія праблемнага навучання (Ірына Радзюк), тэхналогія дыферэнцыраванага навучання (Алена Савіч).

Асаблівую цікавасць у педагогаў установы выклікаў вопыт работы настаўніка-дэфектолага Таццяны Якубоўскай па тэме “Мадэль SOS, заснаваная на аснове калектыўнага спосабу навучання”. Гэты вопыт заслугоўвае ўвагі як аўтарская работа, па выніках удзелу ў раённым этапе рэспубліканскага конкурсу “Сучасныя тэхналогіі ў спецыяльнай адукацыі” педагог-дэфектолаг атрымала дыплом першай ступені і будзе прымаць удзел у абласным этапе конкурсу.

У выніку педагогі прыйшлі да высновы, што дыферэнцыраванае навучанне – гэта не даніна модзе, гэта жыццё, якое даказала, што людзі ўсё-такі нараджаюцца рознымі. 

 

Алена МАЛАШЭЎСКАЯ,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Уселюбскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна  

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий