Выхаванцы сярэдняй групы санаторнага ясляў-сада № 9 Смаргоні наведалі Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей, дзе была наладжана выстава маладзечанскай мастачкі-лялечніцы Святланы Кузьмічовай “У госці да казкі”.
Калекцыя налічвае больш за 30 сюжэтаў з самых вядомых айчынных і замежных казак. Дзеці ўбачылі, як выглядае Снежная каралева і Дзюймовачка, упэўніліся, наколькі хітрая Ліса ў казцы “Лісіца-хітрыца”, былі здзіўленыя колькасцю пярын, на якіх спала Прынцэса на гарошыне.
Выстава ўразіла сваёй эстэтычнасцю і неардынарнасцю, што так неабходна для выхавання творчага мыслення дзяцей дашкольнага ўзросту. Напэўна, пачуццё прыгожага можа прачнуцца, калі часцей наведваць такія выставы, а рэалізацыя задач вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі стане больш якаснай і дакладнай.
Анастасія МАРШАЛАК,
Людміла ЧАРНЕЦКАЯ,
выхавальнікі дашкольнай адукацыі
санаторнага ясляў-сада № 9 Смаргоні