Каманда дзевяцікласнікаў “Нашчадкі” сярэдняй школы № 5 Смаргоні ўзнагароджана дыпломам I ступені ў архітэктурна-гістарычным геакешынгу “Мая Смаргонь”, які праводзіў Смаргонскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі.
Падчас гульні трэба было за пэўны час па GPS-каардынатах вызначыць аб’ект на карце нашага горада, на фоне яго сфатаграфавацца і адказаць на пытанні. Геакешынг – гэта не толькі забава. У ходзе гульні вучні павысілі свой узровень валодання інфармацыйнымі тэхналогіямі, палепшылі навыкі арыентавання на мясцовасці, а таксама веды па гісторыі Смаргоні.
Вывучэнне гісторыі роднага краю, непасрэдна таго месца, дзе ты жывеш, вучышся, вядзеш актыўны лад жыцця, надзвычай актуальна ў наш час. Яно служыць важным сродкам грамадзянскага выхавання сучаснай моладзі, якое пачынаецца менавіта з любові да сваёй малой радзімы.
Ганна ІВАНОВА,
настаўнік гісторыі і грамадазнаўства
сярэдняй школы № 5 Смаргоні