Першы маладзёжны рэспубліканскі фестываль стартап-праектаў “КООПилка” прайшоў у Баранавічах

- 11:23БРЕСТЧИНА, Регионы

Ад распрацовак мабільных дадаткаў да Беларускага чайнага дома: І Маладзёжны рэспубліканскі фестываль стартап-праектаў “КООПилка” прайшоў у Баранавіцкім тэхналагічным каледжы Белкаапсаюза.

Каледж гасцінна расчыніў дзверы для маладых, разумных, ініцыятыўных, крэатыўных, таленавітых, творчых хлопцаў і дзяўчат з усёй краіны. Удзельнікамі І Маладзёжнага рэспубліканскага фестывалю стартап-праектаў “КООПилка” сталі навучэнцы каледжаў з усёй краіны. Удзельнікі прадставілі стартап-праекты з перспектывай далейшага маштабавання, якія адпавядаюць кірункам фестывалю. Адзінаццаць канкурсантаў прэзентавалі свае праекты ў сферы інавацыйнай дзейнасці.

Дзень выдаўся насычаным: выстава праектаў, прэзентацыя работ каманд-удзельніц, урачыстыя цырымоніі адкрыцця і закрыцця фестывалю, узнагароджання пераможцаў. Усе без выключэння праекты былі цікавымі, актуальнымі і прадуманымі. І гэта нядзіўна, бо ўсе ўдзельнікі шмат працавалі над сваімі праектамі: выношвалі ідэі, вывучалі тэорыю, тэорыю ўкаранялі ў практыку, рабілі глыбокі сістэмны аналіз.

Было шмат праектаў, вартых увагі і рэалізацыі. Напрыклад, ідэя Кейтэрынг у нябёсах” навучэнцаў Баранавіцкага тэхналагічнага каледжа Белкаапсаюза. Гэта ўнікальны праект, які не мае аналагаў у Рэспубліцы Беларусь. Навучэнцы каледжа прапанавалі адкрыць у Беларусі вісячы рэстаран, які прадстаўляе сваім наведвальнікам магчымасць паабедаць паміж небам і зямлёй. Вячэра, праведзеная тут, будзе сапраўды незабыўнай. Эксклюзіўная атмасфера, стравы, згатаваныя лепшымі майстрамі кулінарнай справы, і цудоўныя краявіды, якія адкрываюцца з вышыні, — усё гэта аказвае незабыўнае ўражанне. Толькі ўявіце адчуванні, якія будуць перажываць наведвальнікі, якія сядзяць за сталом платформы на вышыні 50 метраў над зямлёй! Дэвіз рэстарана — “Бяспека і эксклюзіўнасць”. Каб падняць платформу на 50-метровую вышыню, распрацоўшчыкі прапанавалі выкарыстоўваць пад’ёмны кран.

Яшчэ адзін смелы праект — Беларускі чайны дом” навучэнцаў Магілёўскага гандлёвага каледжа (філіял Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі). Адкрыццё Беларускіх чайных  дамоў” пад брэндам Белкаапсаюза дазволіць моладзі краіны далучыцца да здаровага ладу жыцця. Асноўная вартасць гэтага праекта — магчымасць імпартазамяшчэння, што асабліва актуальна сёння.

  Дыпломам I ступені фестывалю ўзнагароджаны праект   Дадатак/Месенджар Salute Applications”, які прэзентавалі прадстаўнікі Слуцкага дзяржаўнага каледжа. Месенджар не мае аналагаў у нашай краіне па канфідэнцыяльнасці і абароне карыстальнікаў. Дадатак выкарыстоўваецца як трэкер для машын таксі, аўтобусаў, пешаходаў; здольны пабудаваць аптымальны шлях руху транспарту, а таксама вызначыць, улічваючы сярэднюю хуткасць руху пешахода, час і пункт супадзення грамадскага транспарту і жыхара горада.

 

Таццяна ПІСАР,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Баранавіцкага тэхналагічнага каледжа Белкаапсаюза

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий