З мэтай знаёмства з новымі рухомымі гульнямі, фарміравання эмацыйна-станоўчых адносін да гульняў-спаборніцтваў з выхаванцамі старэйшага ўзросту Любчанскага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Навагрудскага раёна праведзены вольны час “Кірмаш рухомых і спартыўных гульняў”.
Дашкольны ўзрост – найбольш зручны для развіцця фізічных якасцей дзяцей: хуткасці, спрыту, вынослівасці. У рухомых, спартыўных гульнях удасканальваюцца навыкі асноўных гімнастычных практыкаванняў: хадзьбы, бегу, скачкоў, качання, кідання, поўзання, лазання, без якіх нельга актыўна займацца фізічнай культурай.
Выхаванцы творча падышлі да рухомых гульняў “Сонейка і дожджык”, “Знайдзі сабе пару”, “Вудачка”. У эстафетах “Збяры гарошак”, “Сараканожка” прадэманстравалі зладжанасць дзеянняў у каманднай гульні. Фарміраванню сяброўскіх узаемаадносін садзейнічала правядзенне беларускіх народных гульняў “Шэры кот”, “Чараўнік”.
Такія мерапрыемствы дазваляюць выхаванцам не толькі праявіць свае рухальныя якасці, але і развіваць уменні дзейнічаць у камандзе.
Ганна ШМЫК,
кіраўнік фізічнага выхавання
Любчанскага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці
Навагрудскага раёна