Комплекс мерапрыемстваў па напрамку “Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне” для асаблівых дзяцей 

- 18:00ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

Галоўная мэта педагогаў Ельскага раённага Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі у працы з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця – пашырэнне іх кругагляду, фарміраванне жыццёвых кампетенцый. У 2021/2022 навучальным годзе быў распрацаваны комплекс мерапрыемстваў па напрамку “Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне”.

У гадавы план цэнтра быў уключаны цыкл заняткаў: “Наш дом”, “Наш цэнтр”, “Мой адрас”, “Наша краіна – Беларусь”. Падабраны, набыты і выраблены дыдактычныя гульні і дапаможнікі. Мы правялі шэраг мерапрыемстваў для выхавання любові да сваёй сям’і, роднага дома. Аформілі фотаальбом “Мая сям’я”. Бацькам было прапанавана хатняе заданне: зрабіць “Мае сямейнае дрэва”, на якім размешчаны фотаздымкі членаў сям’і. Выхаванцы з задавальненнем прадстаўлялі свае “Дрэвы”, расказвалі пра сваю сям’ю.

Вялікую цікавасць выклікала ў выхаванцаў знаёмства з абрадамі нашых продкаў – асабліва, калі яны станавіліся ўдзельнікамі. Лепшаму засваенню ведаў пра культуру і побыт беларускага народа спрыяюць заняткі, якія праводзяцца з наглядным дыдактычным матэрыялам. У цэнтры створаны міні-макет беларускай хаткі, у якім выхаванцы знаёмяцца з хатнім абсталяваннем, з прыладамі хатняга ўжытку (гладышкі, лыжкі), з ткацкімі вырабамі (ручнікі, посцілкі) і інш. Педагогамі набыты развіваючыя альбомы, з дапамогай якіх выхаванцы гуляюць у дыдактычныя гульні “Збяры сцяг”, “Складзі карту Беларусі” (пазлы) і інш. Сумесна з раённым цэнтрам рамёстваў мы правялі майстар-клас па вырабе лялек-мотанак.

Галоўнае памятаць, што дзеці з асаблівасцямі развіваюцца, але крыху павольней, думаюць, але крыху прасцей, любяць, але крыху шчырэй. Якія б метады не прымяняў педагог, у якіх бы формах не арганізоўваў навучанне, асноватворным прынцыпам яго дзейнасці застаецца прынцып педагагічнага аптымізму – вера ў магчымасць кожнага дзіцяці, устаноўка на станоўчы вынік, з улікам яго індывідуальных асаблівасцей.

 

Наталля КУЛЬЧЫЦКАЯ,
намеснік дырэктара
Ельскага раённага ЦКРНіР

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий