На філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылося ўрачыстае падвядзенне вынікаў конкурсу эсэ “Пуцявінамі беларускага пісьменства”, у якім прымалі ўдзел і вучні сярэдняй школы № 1 Смаргоні.
“Пуцявінамі беларускага пісьменства” – пад такой назвай філалагічны факультэт БДУ і рэдакцыя часопіса «Роднае слова» арганізавалі рэспубліканскі конкурс эсэ для старшакласнікаў краіны. Удзельнікамі мерапрыемства, прысвечанага Году гістарычнай памяці, сталі 379 навучэнцаў сярэдніх школ з самых розных рэгіёнаў Беларусі.
Па выніках конкурсу вучань 11-га класа сярэдняй школы № 1 Смаргоні Максім Адашкевіч атрымаў падзяку і спецыяльны падарунак ад рэдакцыі часопіса “Роднае слова”, а Дар’я Пятроўская – сертыфікат удзельніка.
Марыя КУЗЬМІЧ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 1 Смаргоні