Прафарыентацыйная сустрэча з прадстаўнікамі райвыканкама і вядучых прадпрыемстваў рэгіёна  

- 10:15ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Вучні 9-га класа Сыраваткінскага ясляў-сада – базавай школы прынялі ўдзел у прафарыентацыйнай сустрэчы з прадстаўнікамі Смаргонскага райвыканкама і прадпрыемстваў горада “Прафесіі нашага горада: выбар за табой”.

На сустрэчу са старшакласнікамі прыйшлі кіраўнікі вядучых прадпрыемстваў Смаргоні: Смаргонскага камбіната хлебапрадуктаў, Смаргонскага ліцейна-механічнага завода, Смаргонскага агрэгатнага завода і інш.

У час сустрэчы навучэнцы змаглі пазнаёміцца з інтэрактыўнай выставай прадукцыі вядучых прадпрыемстваў раёна. Уважліва слухалі выступленні прадстаўнікоў пра работу сваіх прадпрыемстваў, якія суправаджаліся цікавымі відэаролікам. Школьнікі задавалі пытанні, а таксама самі адказвалі на пытанні віктарыны. Атрымаўся сапраўдны адкрыты дыялог, падчас якога вучні атрымалі шмат цікавай і карыснай інфармацыі пра развіццё свайго раёна і новыя прадпрыемствы, якім патрэбны маладыя граматныя кадры.

Убачанае і пачутае заставіла кожнага падлетка ў чарговы раз задумацца пра выбар прафесіі.

 

Людміла РАМАНОЎСКАЯ,
класны кіраўнік 9-га класа
Сыраваткінскага ясляў-сада – базавай школы
Смаргонскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий