Музычная забава “Прылёт буслоў” для дашкольнікаў  

- 11:41БРЕСТЧИНА, Регионы

У рамках чарговага беларускамоўнага дня ў яслях-садзе № 4 Ганцавіч адбылася музычная забава “Прылёт буслоў”, падрыхтаваная музычным кіраўніком Н.М.Кляўчэня і выхавальнікам М.Л.Валасюк.

З дапамогай забавы ў выхаванцаў пашырыліся ўяўленні пра жыццё птушак-сімвалаў Радзімы і ролю чалавека ў ахове прыроды.

Педагогі далучалі дзяцей да вытокаў беларускай народнай культуры праз вершы, песні, танцы, гульні. Выхаванцы чыталі мастацкія творы, спявалі песні “Прыйшла вясна” і “Родны бусел”, удзельнічалі ў гульнях “Жабкі”, “Дагані бот” і “Бусел і жабкі”, танцавалі “Трасуху”…

З вялікай цікавасцю дашкольнікі сустрэлі шаноўнага госця – Бусліка, у ролі якога выступіла кіраўнік фізічнага выхавання Л.А.Цішчанка. Разам з птушкай дзеці гулялі, танцавалі, адгадвалі загадкі. Напрыканцы забавы Буслік падарыў выхаванцам на памяць невялікія Чсувеніры – буслянятак, якія вельмі спадабаліся дзецям.

Дзякуючы забавам, святам, звычаям і абрадам, у дашкольнікаў павышаецца цікавасць да беларускай народнай культуры, пашыраецца слоўнікавы запас.

 

Наталля КЛЯЎЧЭНЯ,
музычны кіраўнік ясляў-сада № 4 Ганцавіч

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий