Экалагічная лабараторыя дзейнічае ў ДЦРД № 1 Навагрудка

- 16:36ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У другой малодшай групе № 1 дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка створана неабходнае для правядзення даследчай дзейнасці развіваючае асяроддзе – экалагічная лабараторыя. У рамках яе дзейнасці выхаванцы пазнаёміліся з такой сучаснай тэхнікай навучання, як кейс-метад.  

У экалагічнай лабараторыі размешчана спецыяльнае абсталяванне (мерныя стаканчыкі, мерныя лыжкі, рознага памеру колбачкі, лінейкі, пясочны гадзіннік), а таксама матэрыялы (каменьчыкі, рознакаляровы пясок, сурвэткі, папера рознай цвёрдасці), дыдактычныя гульні “Добра – дрэнна”, “Пазнай па шуме”, “Пазнай па паху”, альбом “Эксперыментальная дзейнасць”. Усё гэта знаходзіцца ў даступным для дзяцей месцы, таму яны могуць самастойна праводзіць доследы, абмяркоўваць іх вынікі са сваімі аднагодкамі.

Да дзяцей завітаў у госці Усявед са сваёй чароўнай торбачкай, з якой усё і пачалося. У ёй знаходзіліся персанажы да казкі “Калабок”. Але высветлілася, што галоўны герой знік. Як быць, што рабіць? Каб справіцца з гэтай няпростай задачай, дзецям было прапанавана пазнаёміцца з кейс-метадам, які дазволіў усім удзельнікам узаемадзейнічаць разам, прааналізаваць сітуацыю, сумесна разабрацца ў праблеме, выбраць лепшы варыянт яе вырашэння.

Дзеці правялі шмат доследаў з паперай, зрабілі выснову прпа яе якасці: яе можна рваць, складваць, клеіць, яна размакае ў вадзе, на ёй можна маляваць, фарбаваць у іншы колер. Стала зразумела, што з паперы можна зрабіць прапаўшага Калабка!

Вось так, гуляючы, аналізуючы сітуацыю, дзеці знайшлі выйсце са складанай сітуацыі і вырашылі праблему. Дзякуючы кейс-метаду ў выхаванцаў развіваецца цікаўнасць, крытычнае мысленне, камунікатыўныя навыкі, ініцыятыва, патрэба і ўменне працаваць разам, навык прасцейшага абагульнення і творчыя здольнасці.

 

Іна МАКСІМОВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий