У 4-м класе Клайшанскай базавай школы Воранаўскага раёна прайшло мерапрыемства-падарожжа “Беларусь у тваім сэрцы”.
Навучэнцы былі падзелены на дзве каманды і выконвалі цікавыя і разнастайныя заданні па станцыях. У пачатку мерапрыемства ў кожнай каманды былі сурвэткі. Каб паказаць, што ўсе людзі розныя і непадобныя адно на аднаго, дзеці прыдавалі ім форму.
На першай станцыі “Што цяпер Беларуссю завецца” хлопчыкі і дзяўчынкі адказалі на пытанні віктарыны. На станцыі “Я люблю Беларусь сваю родную” склалі пазлы. З шасці абласцей яны атрымалі тэрыторыю нашай дзяржавы, затым падпісалі абласныя гарады і сталіцу. Вельмі спадабаліся дзецям легенды пра назвы гарадоў Магілёў, Гродна і Мінск.
На трэцяй станцыі “Культурная спадчына” мы звярнулі ўвагу на тое, што Беларусь можа ганарыцца не толькі прыроднымі прыгажосцямі, тэатрамі і музеямі, але і выдатным “наборам” месцаў адпачынку для ўсёй сям’і, куды можна адправіцца з дзецьмі любога ўзросту. Навучэнцы здзейснілі віртуальную экскурсію ў Белавежскую пушчу, “прайшліся” па сядзібе Дзеда Мароза. Затым у займальнай форме “пытанне – адказ” успомнілі жыхароў запаведніка. Таксама “зайшлі” ў перавернуты дом у Дукорскім маёнтку, які вельмі зацікавіў школьнікаў, і яны выказалі жаданне на летніх канікулах пабываць там на экскурсіі.
На апошняй станцыі “Мы – патрыёты” дзеці вызначылі якасці, якія адрозніваюць беларускага чалавека ад іншых і назвалі некалькі рыс, уласцівых менавіта беларусу. На дошцы было напісана вертыкальна слова “патрыёт”, да якога рабяты падабралі такія словы, як актыўны, цярплівы, талерантны.
Завяршылася мерапрыемства рэфлексіяй “Усё ў тваіх руках”. Навучэнцы на птушачках-галубах напісалі пажаданні роднаму краю і прымацавалі іх на дошку.
Крысціна ІОДКА,
класны кіраўнік 4-га класа
Клайшанскай базавай школы
Воранаўскага раёна