Занятак для дашкольнікаў “Беларусь – мая Радзіма”

- 18:06ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

З мэтай выхавання пачуцця патрыятызму ў выхаванцаў дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Свіслачы прайшоў занятак “Беларусь – мая Радзіма”.

У рознаўзроставай беларускамоўнай групе № 5 выхаванцы знаёміліся з гісторыяй сваёй Радзімы, яе мінулым і сучаснасцю. У пачатку занятку дзеці праслухалі верш Зоські Верас “Чароўны край”, які вельмі захапіў іх. Выхавальнік распавяла пра тое, што ўсе мы – жыхары Беларусі, што ў нас ёсць свая дзяржаўная сімволіка і гімн. У краіне шмат азёр і палёў, тут знаходзіцца запаведны лес Белавежская пушча. Выхаванцам было прапанавана здзейсніць віртуальнае падарожжа па зямлі, якая для ўсіх нас даражэй за ўсё.

Дашкаляты з цікавасцю разглядалі карту Беларусі, нацыянальную вопратку, знаёміліся з рамёствамі беларускага народа, слухалі песню “Спадчына” ў выкананні ансамбля “Песняры”.

На станцыі “Пагуляйка” дашкольнікі з запалам і весялосцю ўключыліся ў беларускую народную гульню “Грушка”. Захапіла дзяцей гісторыя паходжання назвы краіны, чаму яе называюць Белая Русь. У канцы занятку дзеці падзяліліся сваімі ўражаннямі і настроем, з ахвотай праспявалі галоўную песню краіны – гімн.

Каб замацаваць атрыманыя веды, у другой палове дня выхаванцам быў прапанаваны дыдактычны дапаможнік па маральна-патрыятычным выхаванні, у якім сабраны дыдактычныя гульні: “Складзі Герб і сцяг з фрагментаў”, “Што лішняе?”, “Збяры карту”, “Знайдзі пару”, “Даміно” і размалёўкі. Кожны выхаванец змог выбраць гульню па сваім інтарэсе.

 

Вікторыя ДЗЮРБАШ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Свіслачы

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий