Навучэнка Вішнеўскага ясляў-сада – сярэдняй школы Караліна Хадалёнак – сярод пераможцаў конкурсу эсэ  

- 13:02ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Святочнае мерапрыемства з нагоды падвядзення вынікаў і ўзнагароджання пераможцаў конкурсу эсэ “Пуцявінамі беларускай спадчыны” праходзіла ў актавай зале Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Караліна Хадалёнак, навучэнка X класа Вішнеўскага ясляў-сада – сярэдняй школы Смаргонскага раёна, як пераможца конкурсу, атрымала падзяку за шанаванне нацыянальнай спадчыны.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Таццяна Віткевіч, якая аказвала дапамогу навучэнцы, адзначыла, што вельмі важна выхоўваць у будучага пакалення пачуццё гонару за сваю краіну, яе мінулае, пабуджаць моладзь шанаваць наша гістарычнае мінулае.

 

Кацярына ЗУБКЕВІЧ,
дырэктар Вішнеўскага ясляў-сада – сярэдняй школы
Смаргонскага раёна

                                                  

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий