Выкарыстанне нагляднага абсталявання ў пункце карэкцыйна-педагагічнай дапамогі

- 15:59ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Наглядны матэрыял дапамагае актывізаваць маўленчую дзейнасць дзіцяці, павышае ўзровень уважлівасці, актывізуе зрокавую памяць. У пункце карэкцыйна-педагагічнай дапамогі Гудскага дзіцячага сада – базавай школы Лідскага раёна вялікая ўвага надаецца менавіта нагляднаму абсталяванню.

У рабоце з дзецьмі на карэкцыйных занятках я выкарыстоўваю “IQ Лато”, шарыкі Су-Джок, “Званочкі”, дыдактычныя гульні на ліпучках, аўтарскія дыдактычна-развіваючыя гульні (“Дапоўні сказ”, “Пачуй гук”), ілюстрацыі. З найбольшай цікавасцю дзеці ставяцца да настольна-дыдактычнай гульні “IQ Лато”. Я прапаную суаднесці прадмет-карцінку з яго ценем, пасля навучэнцы адказваюць на пытанні пра гэты прадмет, што садзейнічае хутчэйшаму запамінанню прадмета, апіраючыся на сэнсавы змест.

Дыдактычная гульня “Званочкі” прадугледжвае выкананне задання на картачцы, дзе вучню патрабуецца націскаць на сіні ці на чырвоны званочак адзін раз або некалькі разоў у залежнасці ад таго, што патрабуе ўмова. Навучэнцы працуюць з задавальненнем і асаблівай цікавасцю, тым самым узбагачаюць і актывізуюць слоўнік, фарміруюць граматычны лад маўлення, пашыраюць слоўнікавы запас па лексічных тэмах.

Я лічу, што наглядныя дапаможнікі дапамагаюць увесці дзяцей у свет гукаў, развіваюць разумовую дзейнасць, робячы зносіны больш цікавымі і зразумелымі.

 

Алена ЗДАНОВІЧ,
настаўнік-дэфектолаг
Гудскага дзіцячага сада – базавай школы
Лідскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий