Падарожжа корнадзьскіх навучэнцаў у свет прафесій

- 14:07ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У рамках тыдня прафарыентацыі ў Корнадзьскім дзіцячым садзе – базавай школе Свіслацкага раёна для вучняў 3-га класа была арганізавана квест-гульня “Падарожжа ў свет прафесій”.

З мэтай пашырэння ведаў пра розныя прафесіі, выхавання павагі да чалавека працы школьнікам былі прапанаваны заданні “Хто чым займаецца?”, “Хто так гаворыць?”, “Прафесіі па асацыяцыі”. З цікавасцю дзяўчынкі адгадвалі загадкі пра прафесіі, удзельнічалі ў гульнях “Адгадай прафесію”, “Падбяры”, “Самая-самая”. На занятку трэцякласнікі пазнаёміліся з прафесіямі выдувальшчыка шкла, абутніка, юрыста, ткачыхі.

Вучаніцы выказалі свае думкі, хто кім хоча стаць у будучым, якую прафесію абраць. Сумесна з настаўнікам школьнікі зрабілі вывад, што ўсе прафесіі патрэбныя і важныя. А каб любіць сваю справу, трэба выбіраць прафесію па душы. Бо добрая праца прыносіць радасць людзям. “Шчаслівы чалавек той, які раніцай з задавальненнем ідзе на працу, а ўвечары з радасцю вяртаецца дадому”.

 

Алена ЛАШКЕВІЧ,
настаўнік 3-га класа
Корнадзьскага дзіцячага сада – базавай школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий