Пятрэвіцкія юнакі занялі другое каманднае месца на спартакіядзе “Абаронца Айчыны” 

- 13:16ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

На стадыёне “Камсамолец” у Навагрудку прайшла раённая спартакіяда дапрызыўнай і прызыўной моладзі па летнім мнагабор’і прыкладнога фізкультурна-спартыўнага комплексу “Абаронца Айчыны”. Удзельнічалі ў спаборніцтвах і юнакі Пятрэвіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы.

Удзельнікі спартакіяды, вучні Пятрэвіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы пятнаццаці-шаснаццаці ці сямнаццаці-васямнаццаці гадоў, якім падыходзіць час тэрміновай службы ў арміі, мэтанакіравана працуюць над сваёй фізічнай падрыхтоўкай. Асобная ўвага надаецца ўменню дакладна паражаць мішэні і адпраўляць вучэбныя гранаты ў далёкі палёт.

Пераможцы вызначаліся ў камандным першынстве асобна па дзвюх узроставых групах па суме балаў, заробленых у шасці відах праграмы: падцягванне, кіданне гранаты, стральба, бег 100 м, бег 3000 м, плаванне 50 м.

Пятрэвіцкія юнакі Раман Духоўнік, Іван Дзяжук і Уладзіслаў Журко занялі другое каманднае месца.

 

Леанід ЮШКЕВІЧ,
настаўнік фізічнай культуры і здароўя
Пятрэвіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий