Сустрэча з міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Пярцовым ў роднай школе

- 18:16ВИТЕБЩИНА, Регионы

Урок Памяці адбыўся для навучэнцаў 8–11-х класаў сярэдняй школы № 28 Віцебска. Удзельнікам яго стаў міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пярцоў.

– З першага крок на ганак сваёй школы адчуваеш хваляванне. Выступаць тут яшчэ больш хвалююча і адказна, бо побач з навучэнцамі цябе сустракаюць твае настаўнікі. Сёння ўрок правяла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Вольга Жукава. У мае школьныя гады арганізаваныя ёй мерапрыемствы былі такімі ж важнымі для нас, пранікнёнымі і вельмі шчырымі. Мы старанна да іх рыхтаваліся і заўсёды радаваліся, калі па завяршэнні Вольга Аркадзьеўна нас хваліла.

У нас растуць цудоўныя, сумленныя дзеці. Але мы жывём у эпоху, калі адусюль на ўсіх навальваецца шквал інфармацыі, у тым ліку недакладнай. Наша пакаленне атрымала моцны антыдот супраць маніпуляцый гістарычнай праўдай і цынічнай хлусні пра Вялікую Айчынную вайну, гераічнае ўсенароднае змаганне супраць фашысцкай навалы, генацыд мірнага насельніцтва, значэнне Перамогі. У дзяцінстве гэта адбывалася ў сям’і, школе і асабліва – падчас гутарак з ветэранамі. Тады пра вайну часцей гаварылі высокімі словамі, тактоўна стараючыся абысці самае жудаснае – бо ў жывых сведкаў напаміны адгукаліся пакутамі. А ветэраны расказвалі нам, як было на самой справе.

Наша настаўніца гісторыі Галіна Аляксандраўна Дзеркач у час акупацыі змагалася з ворагам у партызанскай брыгадзе. Яна часам адхілялася ад праграмнага матэрыялу, выкладала прадмет праз уласныя ўспаміны і перажыванні. Верыце – мінуў вялікі час, аднак я магу многія пачутыя гісторыі пераказаць даслоўна. Гітлераўцы і іх памагатыя забівалі не толькі салдат, але і мірнае насельніцтва – дзяцей, старых, жанчын, рабавалі, катавалі і руйнавалі, спальвалі разам з жыхарамі нашы вёскі.

Сям’я маёй маці, якая ўсё сваё працоўнае жыццё настаўнічала ў гэтай школе, прайшла праз канцлагер у 5-м палку на ўскраіне Віцебска. Там сярод недачалавекаў – а менавіта імі лічылі беларусаў і ўсіх славян фашысты – нямецкі доктар праводзіў адбор. Здаровых рыхтавалі да адпраўкі ў Германію, хворых і слабых расстрэльвалі. Кулі эканомілі: адной стараліся забіць некалькі членаў сям’і. Прыкопвалі зямлёй – тая зямля, як расказвалі мае сваякі, потым шавялілася, стагнала ўсю ноч. А жывых вывозілі ў вагонах для перавозкі жывёл і адносіліся адпаведна, як да рабоў.

Падобныя трагедыі перажыла фактычна кожная беларуская сям’я. Забываць такое мы не маем права, як і подзвіг народа, вызваленне нашай краіны і ўсёй Еўропы, Вялікую Перамогу. Задача дарослых – настаўнікаў, бацькоў, выхавальнікаў, журналістаў, гісторыкаў – дапамагчы дзецям усвядоміць дакументальна зафіксаваную гістарычную праўду, навучыць крытычна адносіцца да фальшу і падману, якія нашы ідэалагічныя апаненты спрабуюць укласці ў іх душы.

На Урок Памяці ў школу таксама завіталі начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Марына Навіцкая, кіраўнікі аддзелаў па адукацыі гарвыканкама Святлана Дарошчанка і аддзела па адукацыі Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Андрэй Пахолкін.

Госці разам са школьнікамі перагарнулі старонку за старонкай летапіс 1418 вогненных ваенных дзён. Высокую эмацыянальную ноту дапоўнілі юныя таленты: выступіў хор навучэнцаў, а школьны тэатр (дарэчы, адзін з лепшых у горадзе і вобласці) паказаў пастаноўку “Нелюдзі” па сцэнарыі адзінаццацікласніка Багдана Кузьміна. Завяршыўся ўрок адкрытым дыялогам.

 

Таццяна БОНДАРАВА
фота аўтара

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий