У другой школе Смаргоні прайшла цырымонія “Прызнанне”

- 16:37ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Цырымонія шанавання пераможцаў і прызёраў алімпіяд, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў “Прызнанне–2022” прайшла ў сярэдняй школе № 2 Смаргоні.

Традыцыйна напрыканцы навучальнага года ў сярэдняй школе № 2 Смаргоні праходзіць урачыстае шанаванне навучэнцаў, якія прынеслі сваёй школе славу. Гэты год не стаў выключэннем. У святочнай атмасферы віншавалі пераможцаў алімпіяд, навукова-практычных канферэнцый, значных спартыўных спаборніцтваў і творчых конкурсаў. 14 навучэнцаў атрымалі граматы і памятныя сувеніры з рук намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Т.С.Вільбік. На мерапрыемстве словы ўдзячнасці гучалі і ў адрас педагогаў, якія прывялі вучняў да перамогі, і ў адрас бацькоў за добрае выхаванне сваіх дзяцей.

Пасля ўрачыстай цырымоніі ўсе ўдзельнікі мерапрыемства перамясціліся ў грушавы сад, які расце каля школы. Гэты сад быў закладзены па ініцыятыве дырэктара нашай школы І.В.Савіцкай шэсць гадоў таму і налічвае зараз каля пяцідзесяці дрэў. Вучні разам з настаўнікамі пасадзілі грушы як сімвал мудрасці і асабістага росту. Некаторыя вучні пасадзілі ў гэтым садзе ўжо не адно дрэва і кожны год з захапленнем і гонарам назіраюць, як як яны растуць і пладаносяць.

З года ў год квітнее і радуе вочы грушавы сад “Прызнанне”. Штогод перамагаюць і дасягаюць новых вяршынь навучэнцы школы. Жыве і ганарыцца школа поспехамі сваіх выхаванцаў. Жадаем нашым вучням не спыняцца на дасягнутым, ісці да новых перамог, праслаўляць родную школу! Няхай расце і памнажаецца наш грушавы сад!

 

Таццяна ВІЛЬБІК,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце,
Вольга ПЕТРУШЭВІЧ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 2 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий