Фарміраванне экалагічна-каштоўнасных адносін да свету раслін

- 8:39ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У Любчанскім дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці Навагрудскага раёна праведзены цікавы занятак для дзяцей спецыяльнай групы “Каштоўнасныя адносіны да свету раслін”.

Мэтай занятку была дэманстрацыя практычнага вопыту выхавальніка па фарміраванні экалагічнай культуры праз азнаямленне дзяцей з раслінным светам. Любчанскі ДЦРД уяўляе сабой цудоўную зялёную зону. На тэрыторыі ёсць невялікі агарод і кветнікі, дзе дзеці могуць назіраць за ростам і развіццём розных пасадак.

Асаблівасці сфарміраванасці экалагічнай культуры ў выхаванцаў мы выявілі праз назіранні за дзейнасцю дзяцей у кутку прыроды, на прагулцы, гутаркі з сябрамі, праз праблемныя сітуацыі. Выхаванцы з задавальненнем выконвалі самыя асноўныя пункты па доглядзе за пакаёвымі раслінамі групы.

 

Вераніка АЛЯШКЕВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
Любчанскага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий