Прафесіянал сваёй справы  

- 13:01Персона

Добрая, артыстычная і таленавітая. Сапраўдны прафесіянал сваёй справы. Менавіта такая яна – выхавальнік ясляў-сада № 2 Магілёва Алена Церахава.

Алена Яўгенаўна прыйшла ў дашкольную адукацыю звыш 30 гадоў таму, скончыўшы Магілёўскае педагагічнае вучылішча. З той пары яна цалкам адданая дзецям.

Гэты выхавальнік умее захапіць выхаванцаў, заўсёды клапоціцца пра іх фізічнае і духоўнае здароўе. Зараз у Алены Яўгенаўны старшая група. Гэта 26 дапытлівых, актыўных дзетак. Многія дзівяцца: “Як можна арганізаваць столькі дзяцей, калі дома з адным-двума не справіцца?” З бацькамі выхаванцаў у педагога складваюцца добразычлівыя адносіны, яны часта звяртаюцца да яе за дапамогай, парадай.

Адметна, што Алена Яўгенаўна нястомна займаецца асобасным і прафесійным развіццём. Яна актыўна прымае ўдзел у жыцці дзіцячага сада, выступае на семінарах і педагагічных саветах, разам з выхаванцамі ўдзельнічае ў гарадскіх і абласных конкурсах.

– Быць выхавальнікам – значыць па-мацярынску акружыць клопатам, пяшчотай, ласкай і ўвагай усіх выхаванцаў, а ў адказ атрымаць буру эмоцый і новы зарад пазітыва. Гэта нялёгкая праца, пастаянны пошук чагосьці новага, – падзялілася Алена Яўгенаўна.

Творчы педагог, спагадлівы і добразычлівы чалавек. Алена Церахава заўжды стварае вакол сябе добрую і камфортную атмасферу. Яна карыстаецца заслужанай павагай у нашай установе адукацыі, а таксама з года ў год заваёўвае любоў і давер сваіх юных выхаванцаў і іх бацькоў.

 

Іна СЕРДЗЮКОВА,
выконваючы абавязкі намесніка загадчыка
ясляў-сада № 2 Магілёва

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий