Незвычайнае даміно “Мая Малая Бераставіца”  

- 9:41ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Настаўнікі пачатковых класаў Малабераставіцкай сярэдняй школы Бераставіцкага раёна стварылі для вучняў цікавае даміно “Мая Малая Бераставіца”.

Настольныя гульні ў апошні час вяртаюць сваю былую папулярнасць. Аднак сучаснага школьніка часцей сустрэнеш з мабільным тэлефонам. Як спалучыць цікавую настольную гульню і гаджэты? На гэтае пытанне адказалі настаўнікі пачатковых класаў Малабераставіцкай сярэдняй школы – прыдумаць настольную гульню, у якую можна гуляць, выкарыстоўваючы гаджэты. Так з’явілася даміно “Мая Малая Бераставіца”.  

У адрозненне ад класічнай версіі на картках не кропкі, а выявы знакавых мясцін аграгарадка Малая Бераставіца. Акрамя выявы на кожнай картцы ёсць QR-код. Спампаваны дадатак на гаджэтах дапамагае вучням атрымаць кароткую і пазнавальную інфармацыю.

Настольная гульня выклікала зацікаўленасць малодшых школьнікаў падчас правядзення пазакласных мерапрыемстваў, прысвечаных Году гістарычнай памяці.

 

Ганна ГІЖУК,
настаўнік пачатковых класаў
Малабераставіцкай сярэдняй школы
Бераставіцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий