Фальклорны ансамбль «Сунічка» сярэдняй школы № 1 Лунiнца ўзяў шмат дыпломаў у абласным фестывалі

- 11:05БРЕСТЧИНА, Регионы

У сталiцы Палесся, горадзе Пiнску, адбыўся VIII адкрыты абласны фестываль фальклорнага мастацтва «Радавод». У мерапрыемстве прымалi ўдзел больш чым 1500 прадстаўнiкоў фальклорных калектываў Брэсцкай вобласцi. Лунiнецкi раён прадставiў узорны фальклорны ансамбль «Сунiчка» сярэдняй школы № 1 Лунiнца на чале з кiраўнiкамi Уладзiмiрам i Людмiлай Калянковiч.

У першы дзень фестывалю была праведзена абласная навукова-практычная канферэнцыя па выніках конкурсу відэакліпаў «Берасцейская талакуха». У гэтым конкурсе высокую ўзнагароду, дыплом першай ступені Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, Брэсцкага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці атрымаў Канстанцін Насковіч, саліст ансамбля «Сунічка».

У гэты ж дзень адбыўся конкурс традыцыйных побытавых танцаў. Усяго ў чатырох узроставых групах прынялі ўдзел 83 танцавальныя пары Брэсцкай вобласці. Ансамбль «Сунічка» прадставіў на суд абласнога журы дзесяць танцавальных пар, дзевяць з іх выйшлі ў фінал.

У другі дзень прайшоў фінал конкурсу танцавальных пар. Вынікі фіналу сведчаць, што не полькай адзінай могуць пахваліцца выхаванцы ўзорнага фальклорнага ансамбля «Сунічка».

Дыпломам першай ступені адзначана пара Канстанціна Насковіча і Дар’і Гародка (другая ўзроставая група). Дыпломамі другой ступені – пары першай узроставай групы Аляксей Рамановіч і Лізавета Богдан, Кірыл Гаршуноў і Кацярына Харытановіч. Дыпломамі фіналіста ўзнагароджаны пары Кірыл Гарэгляд і Вікторыя Вярэніч, Аляксей Юрцэвіч і Аліна Капліч, Яўген Давідчук і Маргарыта; Майсак Кірыл, Макейчык Кацярына; Iльючык Аляксей, Багатка Ульяна Ерэмеевіч, Арцём Руды і Сафія Лушчык.

Нягледзячы на надвор’е, праграма фестывалю была вельмі насычанай. «Горад майстроў» прапанаваў работы навучэнцаў аб’яднанняў па інтарэсах дэкаратыўна-прыкладной творчасці, была арганізавана выстава аўтэнтычных прадметаў побыту. Традыцыйныя нацыянальныя стравы аб’яднаны ў адзіны зборнік рэцэптаў «Бабулінай кухні». Прадстаўлены стэнды, якія адлюстроўвалі працу ўстаноў адукацыі раёнаў па вывучэнні фальклорнай спадчыны. «Берасцейская батлейка» дазволіла апынуцца ў сапраўдным тэатры.

На гала-канцэрце выступілі лепшыя калектывы Брэстчыны, узорны фальклорны ансамбль «Сунічка» – у тым ліку. Ансамбль прадэманстраваў урывак абраду «Гуканне вясны», а Канстанцін Насковіч падарыў гледачам песню «Ой, на горы сухі дуб…».

Па выніках VIII адкрытага абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва «Радавод» узорны фальклорны ансамбль «Сунічка» атрымаў шмат высокіх узнагарод. Дыпломы першай ступені ў намінацыі «Фальклорны тэатр» (Абрад «Гуканне вясны»), у намінацыі «Фальклорны танец» (гульня-танец «Зайчык») і ў намінацыі «Фальклорная музыка» («Цнянскія прыпеўкі»); дыплом трэцяй ступені – у намінацыі «Лепшы фальклорны калектыў». Дыпломам першай ступені ўзнагароджаны саліст «Сунічкі» Канстанцін Насковіч у намінацыі «Фальклорныя спевы. Сола» (Ой, на горы сухі дуб…»

Вось такі «Сунічны» ураджай атрымаўся ў выхаванцаў сярэдняй школы № 1 Лунінца.

Фестываль скончыўся, падведзены вынікі, зроблена работа над памылкамі, але назаўсёды застануцца ў памяці добрыя ўражанні. Хочацца, каб фальклорная спадчына стала не прадметам вывучэння, а часткай нашага жыцця, таму што без ведання мінулага няма будучага!

 

Таццяна НАСКОВІЧ,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
сярэдняй школы № 1 Лунінца

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий