Да 40-годдзя існавання літаратурнага музея Якуба Коласа ў вёсцы Люсіна

- 9:16БРЕСТЧИНА, Регионы

Ноч – гэта час цудаў, калі ўсё ажывае, захапляе дзівосамі, зачароўвае. А ў літаратурным музеі Якуба Коласа, што ў Люсінскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе імя Якуба Коласа Ганцавіцкага раёна, усё пачалося з вечара.

Спачатку ажылі літаратурныя персанажы з твораў класіка: дзядзька Антось, Міхал з Яськам Базылёвым, Алесь, Сымон і Ганна, дзед Талаш. Малады Канстанцін Міцкевіч расказваў пра свае творы і тое, што хацеў у іх увасобіць.

Дзейнічала выстава фотакасплэяў. Вучні Ганцавіччыны прэзентавалі фотаілюстрацыі да твораў пісьменніка. Тут былі і хлапчукі з апавядання “У старых дубах”, пані Ядвіся, Лабановіч і бабка Мар’я з аповесці “У палескай глушы”, Сцёпка і Аленка з аповесці “На прасторах жыцця”, Сымонка з паэмы “Сымон-музыка”.

Гасцям музея быў прапанаваны захапляльны квест, які патрабаваў добрага ведання жыццёвага і творчага шляху Якуба Коласа, а таксама этнаграфіі. За выкананыя заданні госці атрымлівалі падарункі.

Калі запрасілі ў госці – трэба пачаставаць. Дамашняе печыва ад бабкі Мар’і прыйшлося ўсім даспадобы!

Вечар завяршыўся вясёлай дыскатэкай.

Мерапрыемства стала апошнім у святкаванні 40-годдзя існавання літаратурнага музея Якуба Коласа.

 

Наталля АНТЫКАЛА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры, кіраўнік музея
Люсінскага дзіцячага сада – сярэдняй школы імя Якуба Коласа
Ганцавіцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий