У літаратурным конкурсе “БрамаМар” Паліна Дваранская атрымала дыплом пераможцы  

- 14:38ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Навучэнка Крэўскага ясляў-сада – сярэдняй школы Смаргонскага раёна Паліна Дваранская стала адным з пераможцаў рэспубліканскага літаратурнага конкурсу “БрамаМар” у намінацыі “Паэзія”.

На базе факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася сустрэча галоўнага рэдактара выдавецтва “Мастацкая літаратура” В.А.Шніпа і дырэктара выдавецтва “Мастацкая літаратура” А.М.Бадака з фіналістамі рэспубліканскага літаратурнага конкурсу “БрамаМар”.

На працягу 11 гадоў навучэнцы і студэнты ўстаноў адукацыі Беларусі спаборнічаюць у чатырох намінацыях: “Паэзія”, “Проза”, “Драматургія”, “Крытыка”. Сёлета заяўкі для ўдзелу ў конкурсе падалі больш як 200 маладых аўтараў. Сярод іх і навучэнка 9-га класа Крэўскага ясляў-сада – сярэдняй школы Смаргонскага раёна Паліна Дваранская.  

Дзяўчынка неаднаразова спрабавала сябе і станавілася пераможцам міжнародных і рэспубліканскіх літаратурных конкурсаў. Яе творчыя пераклады ўвайшлі ў калектыўны зборнік “Усе мы шукаем музыку шчасця”. Хутка яе твор “Новые мысли. Новые знания. Новая жизнь.” будзе надрукаваны ў зборніку выдавецтва Ridero “Оставить прошлое в прошлом”.

Навучэнка піша і друкуе не толькі празаічныя творы, але і вершы. Вось і ў чарговы раз, паслаўшы дзесяць лепшых вершаў пра Радзіму, пра вядомых дзеячаў Беларусі, пра каханне на рэспубліканскі літаратурны конкурс “БрамаМар”, дзяўчынка атрымала дыплом пераможцы ў намінацыі “Паэзія”.

– На сустрэчы пісьменнікі расказвалі цікавыя гісторыі з жыцця, давалі каштоўныя парады маладым аўтарам, школьнікам і студэнтам, − падзялілася Паліна. – Творцаў з задавальненнем слухалі не толькі  падлеткі і студэнты, але і іх бацькі і настаўнікі. Затым да маладых аўтараў звярнуліся члены журы, адзначыўшы, што з кожным годам удзельнікаў, а значыць аматараў пісаць, становіцца ўсё больш, і гэта вельмі радуе. Напрыканцы мы атрымалі памятныя падарункі і зрабілі сумесныя фотаздымкі.

 

Таццяна ВАРЫЦКАЯ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Крэўскага ясляў-сада – сярэдняй школы
Смаргонскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий