Дзень экалагічных ведаў адбыўся ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці  

- 9:10ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

З мэтай фарміравання ў выхаванцаў сістэмы элементарных экалагічных ведаў у другой малодшай групе № 1 дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка быў праведзены дзень экалагічных ведаў.

Педагогі ставілі на мэце навучыць дзяцей бачыць прыгажосць і непаўторнасць свету, сфарміраваць сістэму экалагічных уяўленняў пра законы прыроды, забяспечыць разуменне дашкольнікамі, што нельга знішчаць тое, што не можам зрабіць, развіваць эстэтычныя пачуцці ў адносінах да прыроды. Каб рэалізаваць гэтыя задачы ў групе было створана развіваючае асяроддзе, дзякуючы якому дзеці могуць не толькі замацоўваць набытыя веды і ўменні, але і папаўняць у самастойнай дзейнасці з улікам індывідуальных і ўзроставых асаблівасцей.

У групе створаны міні-музей “Прырода Беларусі”, у якім знаходзяцца карта прыроды Беларусі, экалагічныя знакі “Паводзіны ў прыродзе”, дыдактычныя гульні “Правільна – не правільна”, “Пазнай дрэва па апісанні”, “Зялёныя карты”, “З якога дрэва лісточкі”, “Калі гэта бывае”, “Чароўная торбачка”, “Што спачатку, што потым”, альбомы “Будзь прыродзе сябрам”, “Птушкі”, “Насякомыя”, “Людзі”, “Правілы паводзін у прыродзе”, “Лекавыя расліны”.

Для таго каб дзеці больш даведаліся пра каштоўнасць прыроды, адчулі сябе яе неад’емнай часткай педагогі правялі гутаркі “Адгадай, хто я?”, “Калі знікнуць усе насякомыя?”, “Сябры прыроды”, “Прыродныя вітаміны”, “Што жывое вакол нас?”, “Расліны – жывыя істоты”. Эцюды “Кветка”, “Зайка вывіхнуў лапку”, “Птушаня выпадае з гнязда”, экалагічная казка “Калабок” паслужылі крыніцай фарміравання экалагічных паняццяў, а таксама дапамаглі замацаваць атрыманыя веды на практыцы.

Праведзены цыкл назіранняў “Прыродны калейдаскоп”, доследы “Вада-вадзіца”, “Чароўны пясок”, экскурсія “Падарожжа ў прыроду”. Усё гэта садзейнічала матывацыі дзяцей да даследавання навакольнага свету, фарміраванню ў іх маральных уяўленняў, выхаванню з ранняга ўзросту любві да прыроды і беражлівых адносін да яе.

А самае галоўнае – дзеці засвоілі, што жывёлы, птушкі, насякомыя, расліны, таксама як і людзі, жывуць, маюць патрэбу ў вадзе і харчаванні. За імі можна назіраць, вывучаць, але не шкодзіць, а наадварот – любіць і аберагаць!

 

Іна МАКСІМОВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий