Конкурс беларускіх народных побытавых танцаў “Крыжачок”

- 10:48МИНЩИНА, Регионы

Першы адкрыты конкурс беларускіх народных побытавых танцаў “Крыжачок” адбыўся на Міншчыне

У сярэдняй школе № 20 Барысава абласны конкурс беларускіх народных побытавых танцаў “Крыжачок” сабраў 15 танцавальных пар і 18 індывідуальных выканаўцаў ва ўзросце ад 10 да 31 года. Гэта навучэнцы і педагогі ўстаноў агульнай сярэдняй, спецыяльнай, сярэдняй спецыяльнай, прафесіянальна-тэхнічнай, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Міншчыны.

Па словах ідэйнага натхняльніка гэтага цікавага мерапрыемства Мікалая Аляксеевіча Козенка, вядомага этнахарэографа і кіраўніка заслужанага аматарскага калектыву фальклорнага гурта “Берагіня” Мётчанскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Барысаўскага раёна, мэта конкурсу – патрыятычнае і мастацкае выхаванне дзяцей і моладзі на гісторыка-культурных каштоўнасцях Бацькаўшчыны, вывучэнне, трансляцыя і папулярызацыя рэгіянальных (лакальных) харэаграфічных традыцый.

 

Наталля МУЗЫЧКІНА,
метадыст аддзела суправаджэння маладзёжных ініцыятыў
Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий