Падведзены вынікі абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу  

- 17:02ВИТЕБЩИНА, Регионы

На Віцебшчыне вызначаны фіналісты рэспубліканскага конкурсу “Экспанат для музея”. Абласны этап адбыўся ў дыстанцыйным рэжыме на базе Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі.

Усяго на конкурс прадстаўлена 29 справаздачных матэрыялаў у дзвюх намінацыях: “Сведкі часу” (аўдыёвізуальны або пісьмовы прадмет) і “Таямніца рэчаў” (рэчыўны музейны прадмет). У фармаце анлайн-канферэнцыі з прэзентацыяй сваіх творчых даследаванняў выступілі 13 навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

У творчых справаздачах навучэнцы прэзентавалі выбраныя музейныя экспанаты, расказалі пра іх асаблівасці і значэнне ў музейнай экспазіцыі, людзях і падзеях, з чыімі імёнамі звязаны музейныя прадметы. Большасць работ адпавядала ўмовам конкурсу і заяўленай тэматыцы, адрознівалася змястоўнасцю і лагічнасцю.

Па выніках абласнога этапа дыпломамі І–ІІІ ступеняў галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама ўзнагароджаны Арцём Дудко (Глінская дзіцячы сад – сярэдняя школа Докшыцкага раёна), Лізавета Атаманава і Дар’я Конышава (Віцебскі дзяржаўны індустрыяльны каледж), Максім Вішнеўскі (Міёрская сярэдняя школа № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я.А.Томкі), Лізавета Мілаенка (сярэдняя школа № 1 Полацка), Аляксандра Кашкур (Відзаўскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж), Аляксандра Заранка (сярэдняя школа № 1 г. Глыбокае імя П.В.Сухога), Данііл Кузняцоў (Празароцкая дзіцячы сад – сярэдняя школа Глыбоцкага раёна імя І.Ц.Буйніцкага), Уладзіслаў Макееў (Барздоўская дзіцячы сад – сярэдняя школа Аршанскага раёна і Аршанскі раённы цэнтр фізічнай культуры, турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі), Яна Пятровіч (Клясціцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа імя У.А.Хамчаноўскага Расонскага раёна), Антон Каваленка (Варонаўская сярэдняя школа Віцебскага раёна), Ігар Шандалесаў і Злата Патапенка (гімназія № 1 Орша), Арына Шаруха (Мацюшэўская дзіцячы сад – базавая школа Полацкага раёна) і Арсеній Адзінокі (сярэдняя школа № 1 Чашнікі).

Работы пераможцаў будуць накіраваны для ўдзелу ў рэспубліканскім этапе конкурсу, які пройдзе ў чэрвені.

 

Вольга ЯСІНСКАЯ,
загадчык сектара патрыятычнай і краязнаўчай работы
Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий