Забава з беларускімі песнямі і гульнямі прайшла для ганцавіцкіх дашкольнікаў  

- 8:52БРЕСТЧИНА, Регионы

У яслях-садзе 4 Ганцавiч прайшла забава “Вясна-красна” для старшых дашкольнікаў.

У госцi да гаспадынi, ролю якой выконвала Т.В.Iльюкевiч, завіталі дзецi. Вершамi, заклiчкамi і песнямi яны заклiкалi ў госцi Вясну-красну, у ролі якой была А.А.Навумiк. Разам з ёй малышы вадзiлi карагоды, спявалi беларускiя народныя песнi “Прыйшла вясна”, “Зайграй жа мне, дударочку”, “Шпак”…

Вясна прынесла дзяўчынкам сонечныя агеньчыкi, жоўтыя праменьчыкi, а хлопчыкам – дудкi, каб весела ігралi ды Вясну забаўлялi. Дзеці весела гулялі ў “Грушку”, “Запусцi кола”, “Ручайкi”.

Самым нечаканым стаў прылёт Буслiка, ролю якога выконваў адзін з хлопчыкаў. Ён прапанаваў згуляць у гульнi “Бусел”, “На балоце” і “Жабкi”.

Напрыканцы забавы гаспадыня запрасiла ўсiх на танец “Саўка ды Грышка”, а Вясна пачаставала дзяцей прысмакамi.

 

Людміла ДЗЕГЦЯРОВА,
музычны кiраўнiк
ясляў-сада № 4 Ганцавіч

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий