Праект “Квест-вандроўкі выхаднога дня”  

- 13:07Дошкольное образование. Проекты, Методичка

Анжэла РАЗАНАВА,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ДУА “Яслі-сад № 14 г. Полацка”,
Віцебская вобласць

 

 

 

 

 

Усё вялікае пачынаецца з малога. Пасеяць і ўзрасціць у дзіцячай душы насенне любові да роднай прыроды, да роднай хаты і сям’і, да гісторыі роднага краю, створанай працай родных і блізкіх людзей – асноўная ідэя пазнавальна-аздараўленчага праекта “Квест-вандроўкі выхаднога дня”, удзельнікамі якога з’яўляюцца выхавальнікі дашкольнай установы, нашы маленькія выхаванцы і іх бацькі.

Мэта праекта – арганізацыя мерапрыемстваў па патрыятычным выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту, фарміраванні культуры здаровага ладу жыцця, добраўпарадкаванні памятных мясцін. У Год гістарычнай памяці вельмі важна не забывацца пра тых, хто аддаў жыцці, абараняючы Радзіму. Дзеці са сваімі бацькамі адпраўляюцца не проста на экскурсіі па горадзе, а ў квест-вандроўкі. Перамяшчаючыся па пунктах адукацыйнага маршруту, яны паслядоўна выконваюць узаемазвязаныя адно з адным заданні.

Работа пачыналася з анкетавання, гутарак з бацькамі выхаванцаў. Высветлілася, што ў сем’ях мала надаецца ўвагі грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню. Бацькі валодаюць фрагментарнымі ведамі пра свой горад і не надаюць належнай увагі гэтай праблеме. Каб садзейнічаць яе вырашэнню, мы распрацавалі маршруты выхаднога дня з інфармацыяй пра помнікі і славутасці роднага горада. Падабралі цікавыя дыдактычныя і рухомыя гульні, загадкі, склалі рэкамендацыі для арганізацыі пазнавальнай і мастацкай дзейнасці дзяцей ва ўмовах сумеснага вольнага часу.

Прадстаўленыя ў выглядзе буклетаў займальныя маршруты маюць інтэрактыўную накіраванасць за кошт выкарыстання QR-кодаў і дазваляюць арганізаваць у выхадны дзень цікавы сямейны адпачынак. Каб адправіцца ў незвычайную квест-вандроўку, неабходна ўзяць з сабой буклет з маршрутам і мабільную прыладу з дадаткам для чытання QR-кодаў. Падарожнічаючы па вуліцы Ніжне-Пакроўскай, дзеці і іх бацькі падрабязней даведаюцца пра Дзіцячы музей і помнік 23 воінам-гвардзейцам, пазнаёмяцца з гісторыяй узнікнення Свята-Багаяўленскага сабора, Музея беларускага кнігадрукавання, Краязнаўчага музея. Рухаючыся па маршруце, можна пагуляць з дзіцём у слоўныя гульні: “Адзін – многа”, “Рэпарцёр”, “Назаві ласкава”, пагутарыць на тэму “Мая любімая кніга”. Дадатковую інфармацыю пра аб’екты можна атрымаць праз QR-код.

Усяго мы прапанавалі восем маршрутаў выхаднога дня, што дапамагаюць аднавіць і ўзбагаціць веды пра Полацк, яго гісторыю, традыцыі і славутасці, сфарміраваць цікавасць да мінулага і сучаснасці, навучыць шанаваць працу людзей. Знаёмства з родным горадам працягваецца на занятках па выяўленчай і працоўнай дзейнасці, азнаямленні з навакольным светам, развіцці маўлення.

Работа з дзецьмі па азнаямленні з Полацкам вядзецца і ў кніжным кутку, дзе выстаўляюцца кнігі пазнавальнага характару, фотаальбомы сучаснага горада, ілюстрацыі пра прыроду і помнікі роднага краю. У нерэгламентаванай дзейнасці выхаванцы замацоўваюць уяўленні з дапамогай дыдактычных гульняў “Збяры карту г. Полацка”, “Дабярыся да дому”, “Бяспечны горад”. Бацькі з маршрутамі выхаднога дня знаёмяцца праз размяшчэнне інфармацыі ў “бацькоўскіх кутках”, на сайце ўстановы адукацыі, праз прэзентацыі на бацькоўскіх сходах. Зваротную сувязь ад дзяцей і іх законных прадстаўнікоў мы атрымліваем з дапамогай “гасцявой кнігі”, анлайн-анкетавання, афармлення пастаянна дзеючай экспазіцыі “Квест-вандроўкі выхаднога дня” (выставы малюнкаў, вырабаў, фатаграфій, калекцый прыроднага матэрыялу).

Вынікам работы над праектам можна лічыць пашырэнне ўяўленняў выхаванцаў пра свой горад, яго славутасці, відавочны рост цікавасці да гісторыі і культуры Полацка, праяўленні гонару за свой родны горад, сваю родную Беларусь і ўсведамленне бацькамі важнасці патрыятычнага выхавання дашкольнікаў.  

Маршрут выходного дня к Софийскому собору
Маршрут выходного дня по пр. Скорины
Маршрут выходного дня по ул. Нижне – Покровской

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий