З мэтай прававой асветы выхаванцаў, бацькоў і педагогаў у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка прайшоў шэраг мерапрыемстваў у рамках прававога тыдня.
З выхаванцамі старшай групы № 3 праведзены занятак “Я ведаю свае правы і абавязкі”. Падчас яго ўдзельнікі ўзгадалі правы дзяцей, праз гульнёвыя заданні склалі прававы рамонак. Рабяты старшай групы № 2 прынялі ўдзел у акцыі “Мае правы і абавязкі”, дзе замацавалі веды і навучыліся вызначаць правы і абавязкі дзяцей. Выхаванцы старшых груп падрыхтавалі работы для выставы малюнкаў “Я малюю свае правы”.
На працягу тыдня з педагогамі і бацькамі праводзілася тэматычнае кансультаванне па прававым выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту. Дарослыя актыўна ўдзельнічалі ў акцыі “Абаронім правы дзіцяці”. Ім было прапанавана напісаць на лістках правы і абавязкі дзяцей і размясціць іх на адпаведных “дрэвах”.
Вось так ва ўстанове прайшоў прававы тыдзень, які дазволіў сфарміраваць у дзяцей уяўленне пра правы і абавязкі ў сям’і і грамадстве, а дарослыя папоўнілі свой багаж ведаў.
Кацярына БУІНСКАЯ,
педагог сацыяльны
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка