Рознакаляровыя гульнi-эстафеты прайшлі ў сярэдняй групе дзіцячага садка

- 16:42ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

“Вiтаем цябе, лета!” – з гэтых слоў пачалi дзень хлопчыкi i дзяўчынкi ясляў-сада № 28 Мазыра. Сустракаць лета можна па-рознаму, а лепш за ўсё разам з гульнямi, песнямi, танцамi i добрым настроем. Я прапанавала выхаванцам сярэднiх груп № 1 i 4 сабрацца на спартыўнай пляцоўцы.

“Якога ж колеру лета?” – адказы на гэтае пытанне былi розныя. У выніку ўсе прыйшлі да высновы, што лета рознакаляровае.

Пад сонечнымi прамянямi i на зялёнай траўцы для малых былі арганізаваны рознакаляровыя эстафеты. Падзялiцца на каманды дапамагло гульнёвае практыкаванне “Хутка вазьмi”. Дзякуючы гэтаму дзецi атрымалi магчымасць не толькi выбраць упадабаную кветку, але i партнёраў па камандзе. Такiм чынам атрымалася дзве каманды – “Васiлёк” i “Лён”. 

Кожны летні колер суправаджала тэматычная спартыўная эстафета – жоўтая, блакітная, зялёная, чырвоная, рознакаляровая. “Складзi cонейка”, “Бег па лужах”, “Пасадзi агарод”, “Збяры сунiцы”, “Знайдзi кветкi” – усе гэтыя заданнi дзецi выконвалi спрытна i з задавальненнем. 

Марыя ЗIНАВЕНКА,
кiраўнiк фізічнага выхавання ясляў-сада № 28 Мазыра  

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий