Чарговы дзень у лагеры “Падарожнікі ў часе”, які функцыянуе на базе Нягневіцкай сярэдняй школы Навагрудскага раёна быў вельмі насычаны. Прысвечаны ён быў навакольнай прыродзе.
Спачатку выхаванцы лагера стваралі калаж “Прыроду нам завешчана берагчы”. Дзеці з цікавасцю прыняліся за працу, калаж атрымаўся яркім і маляўнічым.
Далей выхаванцы паўдзельнічалі ў конкурснай праграме “Жыхары ляснога царства, зялёнай дзяржавы”. Падчас мерапрыемства праводзіліся розныя конкурсы: “Збяры жывёлы”, “Складзі загадку”, “Вызнач, чыя «кватэра»?” і інш. Пры падвядзенні вынікаў хлопчыкі і дзяўчынкі прыйшлі да высновы, што закон аб ахове прыроды павінны выконваць не толькі дарослыя, але і дзеці.
Пасля абеду дзеці здзейснілі экскурсію па наваколлях аграгарадка Нягневічы, каб пазнаёміцца з флорай роднага краю. Падчас экскурсіі выхавальнікі абмеркавалі з дзецьмі, які ўплыў аказвае змена клімату на навакольнае асяроддзе і што мы можам зрабіць, каб гэта змяніць.
Таксама выхаванцы лагера здзейснілі экскурсію ў зааландшафтны парк “Dipriz”. Гэта не проста заапарк з вальерамі, гэта шырокі і разнастайны экаадпачынак. Тэрыторыя парка больш падобная да нейкай чароўнай казкі, дзе прыязныя жывёлы з’яўляюцца сябрамі чалавека. Акрамя вальер, ёсць і кантактныя зоны, дзе можна пакарміць жывёл і птушак уласнымі рукамі.
Анастасія ГРЫГОР’ЕВА,
настаўнік гісторыі і грамадазнаўства
Нягневіцкай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна,
дырэктар аздараўленчага лагера