Наведалі Цэнтр бяспекі МНС і Лідскі замак  

- 9:09ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Выхаванцы лагера “Весяльчак”, які працуе на базе Круцілавіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна адправіліся на экскурсію ў Ліду.

У Лідзе хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі Цэнтр бяспекі МНС, дзе кваліфікаваныя спецыялісты ў даступнай і інтэрактыўнай форме паведамілі ім асноўныя правілы бяспекі жыццядзейнасці. Дзеці мелі магчымасць віртуальна апынуцца ў надзвычайных сітуацыях і паглыбіць свае ўменні і навыкі бяспечных паводзін у розных жыццёвых абставінах. Так, выхаванцы выклікалі экстранныя службы па тэлефоне, тушылі пажар, паўтаралі правілы дарожнага руху, паглыбілі веды пра бяспечныя паводзіны ля вадаёмаў улетку, правілы дарожнага руху і інш. Напрыканцы віртуальнага падарожжа ўсіх удзельнікаў чакаў праверачны тэст. Прыемна парадавала тое, што выхаванцы адказалі на пытанні і мелі магчымасць атрымаць дадатковыя прызы.

А яшчэ падчас экскурсіі школьнікі наведалі Лідскі замак, дзе экскурсавод расказаў ім шмат цікавага. Выхаванцы даведаліся пра асаблівасці жыцця беларускіх князёў ХІV стагоддзя, пра гісторыю пабудовы і існавання замка, змаглі пабачыць плошчу ўнутры замка, рыцарскія пакоі, вежы, старажытныя прадметы побыту.

Дзеці былі вельмі задаволеныя гэтай экскурсіяй.

 

Ала ЛАЗОВІК, дырэктар,
Таццяна ЛАЗОВІК, старшы выхавальнік
аздараўленчага лагера “Весяльчак”
Круцілавіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий