Інтэрактыўная гульня “Я люблю Беларусь!” садзейнічала развіццю дзяцей  

- 11:53ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

З мэтай пашырэння кругагляду школьнікаў, развіцця цікавасці да літаратуры, мовы і гісторыі Беларусі ў час летніх канікул для вучняў 4–6-х класаў гімназіі № 1 Дзятлава праведзена інтэрактыўная гульня “Я люблю Беларусь!”

Падчас мерапрыемства гімназісты наведалі прыпынкі “Слова заблудзілася”, “Наборшчыкі”, “Дружная сям’я”, “Часціны мовы”, “Літаратурная старонка”. З дапамогай заданняў па розных раздзелах мовы ў вучняў была магчымасць даведацца нешта новае, паўтарыць і сістэматызаваць вывучаны раней матэрыял.

Мерапрыемства спрыяла развіццю пазнавальнай актыўнасці і вуснага маўлення, пашырэнню міжпрадметных сувязей – гімназісты павінны былі ўзнавіць веды па гісторыі Беларусі, геаграфіі, беларускай мове і літаратуры, арганізацыі работы ў групах. Каб паспяхова прыняць удзел у гульні, вучні ўстанавілі на сваіх мабільных тэлефонах дадаткі, якія дапамаглі расшыфраваць QR-коды і знайсці адказы на самыя складаныя пытанні.

Мэта, пастаўленая настаўнікам, была дасягнута. Задаволеныя дзеці і настаўнік – лепшае пацвярджэнне таму. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі сталі Мая Ванчук, Маргарыта Дораш і Лізавета Юргель.

 

Аксана ВАНЧУК,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры гімназіі № 1 Дзятлава

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий