У музеі-сядзібе Францішка Багушэвіча прайшло свята “Кушлянскі фэст”, куды былі запрошаны вучні сярэдняй школы № 7 Смаргоні, якія прымалі ўдзел у конкурсе, прысвечаным творчасці нашага славутага земляка, і сталі яго пераможцамі.
Вучаніца 7 “Б” класа Аліна Захарэвіч атрымала дыплом пераможцы ў намінацыі “Літаратурная творчасць”. У гэтай жа намінацыі прызёрамі сталі Антон Копач і Яна Ломаць. У намінацыі “Выяўленчае мастацтва” дыпломамі адзначаны Кацярына Гуль, Мікіта Захарэвіч, Вераніка Бурко і Юлія Харчанка. Акрамя дыпломаў, усе дзеці атрымалі падарункі.
Праграма экскурсіі дала навучэнцам магчымасць наведаць музей-сядзібу Францішка Багушэвіча, выставы, прысвечаныя вялікаму пісьменніку і дзеячу нашай Радзімы, тэатралізаваныя пастаноўкі з яркімі персанажамі, літаратурныя квізы, музычныя выступленні розных дзіцячых і дарослых калектываў. Дзеці змаглі паспяваць любімыя песні і патанцаваць з танцавальнымі групамі, якія ім найбольш спадабаліся. Цікавымі для навучэнцаў сталі і займальныя майстар-класы, якія пазнаёмілі іх не толькі з творчасцю паэта, але і з яго жыццём і побытам.
Людміла ЗАХАРЭВІЧ,
класны кіраўнік 6 “А” класа сярэдняй школы № 7 Смаргоні