З фестывалю “Вытокі” шчорсаўскія школьнікі вярнуліся з узнагародай

- 11:13ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У гэтым годзе фестываль “Вытокі” праходзіў у славутым горадзе Навагрудку. На два дні мерапрыемства сабрала з усёй краіны людзей, якія любяць спорт і нацыянальную культуру. Удзел у ім прынялі і вучні Шчорсаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна.

Асабліва спадабаўся нашым удзельнікам “Алімпійскі квест”, які патрабаваў пошуку лакацый розных відаў спорту і выканання асабістых заданняў па іх. Дзякуючы гэтаму ў нашых дзяцей з’явілася магчымасць выпрабаваць свае сілы ў алімпійскіх відах спорту. Наш спартыўны дэсант з захапленнем уключыўся ў квест. У выніку выканалі ўсе заданні і атрымалі заслужаную памятную ўзнагароду-сувенір – музычную калонку.

Але “Вытокі” – гэта фестываль не толькі спартыўны, але і культурны. Удзельнікі з задавальненнем фатаграфаваліся з мультыплікацыйнымі героямі і знакамітымі гістарычнымі асобамі. Дзякуючы старажытным касцюмам, зброі і тагачасным прадметам, нам лёгка было ўявіць сябе часткай іншай эпохі. Акрамя таго, можна было пачаставацца прысмакамі розных кухняў свету.

З добрым настроем, стомленыя прыгодамі і выпрабаваннямі, мы з прызамі вярталіся дадому, задаволеныя праведзеным днём. Кожнаму з удзельнікаў хацелася пабываць на такім свяце яшчэ не раз і расказаць пра яго сябрам.

 

Валерый БУЛОЙЧЫК,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Шчорсаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий