Дашкольнікі пабывалі ў партызанскім лагеры пад Гродна

- 17:17ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Магчымасць дакрануцца да гераічнага мінулага сваёй краіны мелі выхаванцы ясляў-сада № 28 Гродна. Для іх была арганізавана экскурсія ў гісторыка-культурны комплекс “Гродзенская крэпасць. Партызанскі лагер”.

Тут дашкольнікам расказалі пра цяжкія дні вайны і тыя выпрабаванні, якія выпалі на долю жыхароў Гродзеншчыны. Яны наведалі капліцу Аўгустоўскай іконы Божай Маці, дзе хвілінай маўчання ўшанавалі памяць усіх загінуўшых воінаў-абаронцаў Айчыны. З вялікай цікавасцю выхаванцы разглядалі аб’екты комплексу: зямлянкі камандзіра атрада і радыста, медсанчасць, хату лесніка. Сцены з бярвення і цьмяныя лампады на імгненне пераносілі іх у мінулае і давалі магчымасць адчуць атмасферу партызанскага побыту. Яркія ўражанні ў дашкольнікаў пакінула наведванне экспазіцыі баявой тэхнікі. Яны з задавальненнем абследавалі акопы, гарматы ваеннай пары, танкі і легендарную “Кацюшу”.

У завяршэнні экскурсіі ўсе разам удзельнічалі ў тэматычных гульнях: збівалі “варожыя танкі”, выносілі “з поля бою параненых”, аказвалі “неадкладную дапамогу”, прабіраліся “ў тыл да ворага”. Мерапрыемства атрымалася цікавым і пазнавальным.

Падзеі мінулага жывуць дзякуючы ўспамінам. Калі не перадаваць гэтую памяць сваім дзецям, Вялікая Айчынная вайна застанецца толькі на старонках падручнікаў гісторыі. Мы ўпэўненыя, што нашы дзеці, выхаваныя на прыкладах мужнасці, гонару і любові да сваёй Радзімы, стануць сапраўднымі грамадзянамі сваёй краіны і дастойнымі нашчадкамі Вялікай Перамогі.

 

Аксана ШАЎЧЭНКА,
намеснiк загадчыка ясляў-сада № 28 Гродна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий