У Любчанскай сярэдняй школе Навагрудскага раёна да арганізацыі школьнага лагера свой падыход. У гэтым годзе выхаванцы аздараўленчага лагера “Сцежкамі роднага краю” трапілі ў даследчы гарадок.
Місія даследчыкаў – даведацца як мага больш цікавага і карыснага за кароткі тэрмін адной лагернай змены. Каб выканаць гэту місію было распрацавана чатыры маршруты: пазнавальны, патрыятычны, аздараўленчы і развіваючы.
У першым – “Я гэты край Радзімаю заву” дзецям было цікава стаць даследчыкамі сваёй малой радзімы, пазнаёміцца з гістарычным мінулым, фактамі, падзеямі. Наведалі народны музей Любчанскага краю, гарадскую бібліятэку, Любчанскі замак, цікавыя мясціны нашага пасёлка, сустрэліся з народнай майстрыхай І.С.Горбач.
Другі – “Маршрутамі памяці – маршрутамі Перамогі”. Выхаванцы лагера ўдзельнічалі ў добраўпарадкаванні помнікаў і брацкіх магіл, прынялі ўдзел у мітынгу “Мой край не абмінула вайна”, усклалі кветкі загінуўшым воінам, якія абаранялі наш пасёлак, і каля помніка юнай партызанкі, падпольшчыцы, камсамолкі Людмілы Сечка. Была арганізавана экскурсія ў вайсковую часць 75158 горада Навагрудка, сустрэча з прадстаўнікамі РАУС, МНС.
У аздараўленчым маршруце “Мары нараджаюцца – мары спраўджваюцца” выхаванцы дэманстравалі свае спартыўныя ўменні і навыкі. Прымалі ўдзел у спартландыі, спартыўных спаборніцтвах па футболе, піянерболе, спартыўных эстафетах, квест-гульнях.
І апошні маршрут – “Мар! Дзейнічай! Перамагай!” быў накіраваны на раскрыццё інтэлектуальных, творчых, музычных, артыстычных талентаў.
Кожную раніцу з дзецьмі праводзіліся хвілінкі бяспекі жыццядзейнасці і гульні на павышэнне ўзроўню згуртаванасці ў калектыве.
Жанна БЕДУНКЕВІЧ,
дырэктар аздараўленчага лагера
“Сцежкамі роднага краю”
Любчанскай сярэдняй школы
Навагрудскага раёна