Нетрадыцыйнае маляванне для дзяцей 2–3 гадоў утулкай ад туалетнай паперы

- 15:40ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Ва ўзросце 2–3 гадоў дзеці яшчэ недастаткова добра валодаюць алоўкам і пэндзлем, ім досыць складана перадаваць задуманае на паперу. Калі нешта не выходзіць, у дзіцяці знікае цікавасць да працэсу. Нетрадыцыйныя тэхнікі малявання дапамагаюць дзецям здзейсніць у жыццё задуманае. І менавіта таму кожны адчувае сябе маленькім мастаком.

На адным з такіх заняткаў нашы малышы малявалі ўтулкай ад туалетнай паперы кветачкі-сяброўкі.

Гэта вельмі простая тэхніка малявання. Каб атрымаліся малюнкі, бяром утулку, край адной утулкі рэжам на палосачкі, другой – вострымі зубчыкамі, для трэцяй выбралі форму пялесткаў рамонка.

Пасля гэтага адгінаем у бакі нарэзаную частку. Наліваем фарбу ў плоскі посуд, макаем у яе ўтулку нарэзаным бокам і наносім фарбу на паперу, прыціскаючы пялёсткі пальчыкамі.

Таксама можна нанесці фарбу на ўтулку пры дапамозе пэндзля. Атрымліваюцца прыгожыя кветкі.

Існуе шмат тэхнік нетрадыцыйнага малявання, іх незвычайнасць складаецца ў тым, што яны дазваляюць дзецям хутка дасягнуць жаданага выніку. Дзеці малодшага ўзросту любяць хутка дасягаць вынік у сваёй працы. Такія заняткі развіваюць фантазію, даюць магчымасць развівацца мастацка-вобразнаму мысленню.

Юлія УЛАНОЎСКАЯ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
яслі-сад в. Беняконі

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий