Сыраваткінцы пакаштавалі пячэнне з канвееру

- 10:02ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Выхаванцы Сыраваткінскага ясляў-сада – базавай школы пабывалі на кандытарскай фабрыцы “Слодыч”.

На прахадной прадпрыемства нас сустрэла экскурсавод і гасцінна запрасіла ў актавую залу. Тут нашай увазе быў прапанаваны відэаролік пра гісторыю стварэння кандытарскай фабрыкі і асартымент вырабляемай прадукцыі (больш за 100 відаў пячэння, крэкер, кексы!).

А затым нас чакала самае цікавае: мы адправіліся ў кандытарскі цэх, дзе ўбачылі ўвесь працэс вырабу пячэння – ад замесу цеста да яго фасоўкі. Тэхналогія вырабу даволі простая. Спачатку падрыхтоўваецца і замешваецца цеста, далей яго раскачваюць і фармуюць. Потым цеста праходзіць праз печы, ператвараючыся ў хрусткія пячэнькі, якія астуджваюцца і ўпакоўваюцца. Усе этапы вытворчасці адбываюцца на канвееры ў аўтаматычным рэжыме без удзелу чалавека. Спецыялісты павінны толькі ўсе кантраляваць.

А як пахне ў гэтым цэху! Свежавыпечанае пячэнне так і маніць, каб яго хутчэй з’елі. З вялікім задавальненнем мы пакаштавалі вырабы кандытарскай фабрыкі: пячэнне “Беларускі гасцінец”, “Арэхавае з фундуком” і, самае смачнае, пячэнне “Да падвячорка” з хрусткай сырнай скарынкай, працэс вырабу якога поўнасцю ручны. У канцы экскурсіі кожны атрымаў смачныя падарункі ад прадпрыемства.

Задаволеныя, у добрым настроі, смакуючы прадукцыю гандлёвай маркі “Слодыч”, мы вярталіся дамоў.

 

Людміла РАМАНОЎСКАЯ,
кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні
Сыраваткінскага ясляў-сада – базавай школы
Смаргонскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий