Адпачывалі і вывучалі англійскую мову  

- 16:53БРЕСТЧИНА, Регионы

У сярэдняй школе № 12 Пінска быў арганізаваны аздараўленчы лагер “Чайка”, на базе якога працаваў і профільны атрад, у якім вучні 5–6-х класаў займаліся вывучэннем англійскай мовы.

 

Ніхто з дзяцей не пашкадаваў, што запісаўся ў профільны атрад “A Happy World”, дзе ў сяброўскіх, неафіцыйных абставінах навучэнцы і педагогі працягнулі вывучэнне англійскай мовы. Выхаванцы з задавальненнем удзельнічалі ў розных мерапрыемствах, якія садзейнічалі развіццю камунікатыўных здольнасцей, фарміраванню станоўчай матывацыі да вывучэння англійскай мовы на аснове прымянення тэхналогіі візуалізацыі, гульнявых метадаў і прыёмаў. Адным з важных напрамкаў у арганізацыі работы профільнага атрада з’яўлялася грамадзянска-патрыятычная дзейнасць, якая ўключала ў сябе мерапрыемствы патрыятычнага, гістарычнага і культурнага характару.

Першы тыдзень дзейнасці атрада быў прысвечаны Беларусі. Заняткі па маўленчай практыцы (Practice Hour) і граматыцы англійскай мовы (Grammar Land) уключалі ў сябе інтэлектуальныя гульні, заняткі па пашырэнні лексікі, дыялогі, маўленчы этыкет па тэмах “Я – грамадзянін сваёй краіны. Любімыя сімвалы Беларусі”, “Я і мая сям’я. Я і мае сябры”.

 

Другі тыдзень праходзіў пад дэвізам “Беларусь – краіна, у якой я жыву”. Былі праведзены мерапрыемствы і заняткі па маўленчай практыцы “Месца Беларусі ў Еўропе і свеце”, “Дзяржаўныя сімвалы Беларусі”, “Падарожжа ў сталіцу нашай Радзімы. Адметнасці Мінска і Беларусі”, “Святы і традыцыі Беларусі”. Абагульненне матэрыялу адбылося ў стварэнні самімі дзецьмі творчага праекта (калажа) “Traditional Belarus” (“Мая традыцыйная Беларусь”).

Трэці тыдзень быў прысвечаны вывучэнню традыцый англамоўных краін: Вялікабрытаніі, ЗША, Аўстраліі, Канады, Ірландыі. Дзеці змаглі пазнаёміцца з асаблівасцямі геаграфічнага становішча, з культурай і традыцыямі народаў гэтых краін. Па выніках працы з матэрыялам дзеці мелі магчымасць праверыць свае веды ў інтэлектуальным марафоне “IntellectualMarathon”.

Таксама займаліся і творча-пазнавальнай дзейнасцю, якая прадугледжвала развіццё крэатыўных здольнасцей вучняў, лінгвістычных навыкаў праз тэатральную пастаноўку на англійскай мове “Winnie the Pooh”, развучванне песень і вершаў на англійскай мове (Sing with Us), рашэнне крыжаванак і рэбусаў (Quiz Hour). Развіццё навыкаў праграмавання адбывалася ў такіх цэнтрах, як “Скрэйчары” і “СМАРТ-гульні” з выкарыстаннем онлайн-платформаў “Kahoot” і “Quizlet”.

 

Неад’емнай часткай вучобы і адпачынку былі таксама фізічна-аздараўленчыя мерапрыемствы і экскурсіі.

Фінальным мерапрыемствам змены лінгвістычнага атрада стала конкурсна-забаўляльная праграма “Да новых сустрэч!”, якая ўключала ў сябе абарону праектаў “Падарожжа з англійскай мовай па розных краінах”, творчую майстэрню па выпуску газеты “Мая Беларусь”, падвядзенне вынікаў змены.

Дзеці і іх бацькі былі задаволены такім актыўным адпачынкам. Запіс у профільны атрад на наступны год ужо пачаўся! See you next summer!

 

Аксана КУХЦЕНЯ,
начальнік профільнага атрада летняга аздараўленчага лагера “Чайка”
сярэдняй школы № 12 Пінска

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий