Шанаваць і паважаць незалежнасць краіны, быць патрыётам, памятаць пра подзвігі нашых продкаў – з гэтай мэтай у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 1 г.п. Зэльва адбыліся святочныя мерапрыемства, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Старэйшыя выхаванцы вельмі паспяхова і з вялікай цікавасцю ўдзельнічалі ў анлайн-экскурсіі “Мая любімая Беларусь”, праходзілі займальны этап гульні “Гарады Беларусі. Рэкі Беларусі”, а таксама з педагогамі выканалі гімн краіны, а затым яшчэ мноства песень і вершаў на беларускай мове, прысвечаных нашай Рэспубліцы Беларусь.
Малодшыя выхаванцы таксама далучаліся да беларускіх народных гульняў, знаёміліся з сімваламі нашай краіны.
Кульмінацыяй стала наведванне плошчы ў пасёлку Зэльва, дзе ўсталяваны знак беларускай дзяржаўнай сімволікі.
Нельга выхаваць патрыятызм пад прымусам, ён павінен увайсці ў сэрца і думкі дзяцей непрыметна, лёгка. А для гэтага нам усім неабходна спалучаць разнастайныя формы работы, якія б не прымушалі дзіця “завучваць”, а падштурхнулі да свядомага жадання запомніць новае слова, яскравы паэтычны радок, падзяліцца радасцю свайго адкрыцця з сябрамі, бацькамі.
Таццяна КАРАВАЙЧЫК,
намеснік загадчыка
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 г.п.Зэльва