Дашкаляты Паляцкішак пазнаёміліся з бібліятэчнай сістэмай

- 10:15ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

З самага ранняга дзяцінства бацькі і выхавальнікі дашкольнай адукацыі чытаюць дзецям кнігі. З мэтай пашырэння ўяўленняў дашкольнікаў пра кнігі, выхаванцы ясляў-сада в. Паляцкішкі наведалі Воранаўскую раённую бібліятэку.

Работнікі бібліятэкі гасцінна сустрэлі дзяцей і прапанавалі здзейсніць займальнае падарожжа ў свет кніг. Пачалася экскурсія з наведвання гульнявога іміджавага пакоя МНС, дзе дзеці паўтарылі правілы бяспечных паводзін дома, на вуліцы, на вадзе. Дашкольнікі з вялікай цікавасцю слухалі расказ бібліятэкара пра розныя кнігі, цікавыя гісторыі. Таксама яна пазнаёміла выхаванцаў з калекцыяй кніг, часопісаў, распавяла пра правільнае абыходжанне з кнігамі, як выбіраць кнігі і як паводзіць сябе на абанеменце і ў чытальнай зале. Выхаванцы даведаліся, па якім прынцыпе кнігі размяшчаюцца ў бібліятэцы і што больш любяць чытаць дзеці рознага ўзросту.

Акрамя таго, супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі дзецям сюрпрыз у выглядзе мноства цацак, з якімі можна гуляць, пакуль дарослыя выбіраюць упадабаную літаратуру.

 

Надзея ЖУКОЎСКАЯ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ясляў-сада в. Паляцкішкі
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий