Навагрудскія дашкаляты замацавалі веды пра правілы бяспечных паводзін

- 17:14ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Для фарміравання ў дашкольнікаў свядомых паводзін, якія забяспечваюць жыццё і здароўе, у другой малодшай групе № 1 дзіцячага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка быў праведзены тыдзень “Бяспечнае лета”.

На гульнёвай пляцоўцы былі створаны ўмовы, забяспечваючыя ахову жыцця і ўмацавання здароўя дзяцей праз выкарыстанне прыродных фактараў: паветра, сонца, вады.

Летам дзеці праводзяць большую частку часу на свежым паветры, таму былі праведзены гутаркі пра правілы паводзін на вуліцы і правілы дарожнага руху, пра небяспечныя сітуацыі на дарозе і іншыя. Падчас правядзення гутарак дзеці даведаліся пра найбольш тыповыя сітуацыі, у якія можна трапіць, і пра тое, як іх вырашыць.

З дапамогай дыдактычных гульняў “Гаворачыя знакі”, “Сто бед”, “Які гэта знак”, “Чырвоны, жоўты, зялёны”, “Лабірынт”, “Свой – чужы”, “Лясны паход”, “Нітка – іголка” дзеці замацавалі свае веды, уменні і навыкі.

Самае галоўнае, што мы хацелі данесці да дашкалят – ніколі нельга забываць пра розныя правілы бяспекі. Тады лета не азмрочыцца непрыемнасцямі, а будзе шчаслівай парой.

 

Іна МАКСІМОВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
дзіцячага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий