Навучэнцы Трабскага ясляў-сада – сярэдняй школы распрацавалі маршрут экалагічнай сцежкі

- 16:06ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Падчас дзейнасці змены аздараўленчага лагера эколага-біялагічнага профілю з кругласутачным знаходжаннем “Грын-Парк” на базе Трабскага ясляў-сада – сярэдняй школы Іўеўскага раёна выхаванцы на дзевяць дзён сталі супрацоўнікамі “Экалагічнай лабараторыі” і рэалізавалі праграму “У згодзе з прыродай”.

Разам з адпачынкам пасля навучальнага года падлеткі мелі магчымасць атрымаць не толькі зарад бадзёрасці і здароўя, а яшчэ і запас новых экалагічных ведаў.

У праграму лагернай змены арганічна былі ўключаныя заняткі па інтарэсах “Экалогія і навакольнае асяроддзе” і “Экалогія экасістэм”, элементарныя экалагічныя палявыя даследаванні, семінары па выніках самастойных даследаванняў, тэматычныя экскурсіі і паходы, конкурсы, масавыя мерапрыемствы экалагічнай накіраванасці. А галоўным вынікам змены стала стварэнне экалагічнай сцежкі з прыпынкамі на разнастайных экасістэмах: рэчка, заліўны луг, крыніцы, вадасховішча, птушыны гай, поймавы луг, марэнны ўзгорак, узлесак.

За час змены выхаванцы вывучылі біяразнастайнасць жывёльнага і расліннага свету як на тэрыторыі лагера, так і на прылягаючай да лагера тэрыторыі. Разам з выхавальнікамі яны склалі і аформілі карту і пашпарт экалагічнай сцежкі, стварылі электронныя макеты інфармацыйных стэндаў, а пазней, устанавілі іх на маршруце, падрыхтавалі “пілотны праект” экскурсіі.

На вялікі жаль, дажджлівае надвор’е парушыла планы выхаванцаў, замест экскурсіі па экалагічнай сцежцы вырашана было правесці канферэнцыю “У згодзе з прыродай”.

Гасцямі канферэнцыі сталі старшыня Трабскага сельскага выканаўчага камітэту Валянціна Марусава, дырэктар Трабскага ясляў-сада – сярэдняй школы Наталля Грыбоўская і намеснік дырэктара Алена Астрамецкая. Такім чынам, “пілотны праект” экскурсіі адбыўся, толькі ў анлайн-фармаце.

А ў дадатак падлеткі змаглі на ўзроўні адміністрацыі сельвыканкама і ўстановы адукацыі агучыць выяўленыя за час змены праблемы экалогіі, прадэманстраваць свае напрацоўкі, абмеркаваць планы на будучае.

 

Рамуальда МАХНАЧ,
старшы выхавальнік
лагера эколага-біялагічнага профілю “Грын-Парк
Трабскага ясляў-сада – сярэдняй школы

Іўеўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий