Тыдзень “Агарод. Праца. Назіранні” прайшоў у Навагрудку

- 11:01ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У другой малодшай групе дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка быў праведзены тыдзень “Агарод. Праца. Назіранні”, мэтай якога стала пашырэнне ўяўленняў дзяцей пра працу агародніка.

Наш агарод з’яўляецца жывой лабараторыяй пад адкрытым небам. Гэта крыніца пазнання прыроды, якая служыць не толькі аб’ектам і сродкам для дзейнасці дзяцей, але і дазваляе фарміраваць прадпасылкі пошукавай дзейнасці, уважлівасці, назіральнасці, актыўнасці, дае магчымасць навучыцца адказнасці, садзейнічае фарміраванню працоўных навыкаў, аб’яднанню дзіцячага калектыву, і вядома, праца на свежым паветры садзейнічае зберажэнню і ўмацаванню здароўя. Усё гэта ў поўнай меры было выкарыстана ў дзейнасці дзяцей.

Гуляючы, назіраючы за раслінамі агарода, праводзячы доследы, выхаванцы пашырылі свае ўяўленні пра агародніну, вучыліся ўстанаўліваць узаемасувязі, залежнасць развіцця і росту раслін ад фактараў знешняга асяроддзя і догляду раслін. Развіваючае экалагічнае асяроддзе навучыла дзяцей і спрыяла сістэматычна думаць і рэальна клапаціцца пра расліны, бачыць і назіраць за іх развіццём, ростам.

Каб замацаваць атрыманыя практычныя навыкі і ўменні, пашыраць уяўленні пра працу людзей летам на агародзе, маленькія агароднікі адправіліся ў пазнавальнае падарожжа, дзе іх сустрэла Гаспадыня. Яна ўчыніла ім сапраўдны экзамен. Дзеці адгадвалі загадкі, расказвалі вершы, дапаўнялі сказы, прыгадалі прыказкі і прымаўкі пра працу, складвалі разразныя карцінкі па тэме “Агарод”, “Праца на агародзе”, гулялі ў дыдактычную гульню “Пазнай па насенні”, мэта якой – адрозніць насенне раслін, знайсці градкі з агароднінай, якая вырасла з гэтага насення.

Называлі і выбіралі прылады працы, патрэбныя для працы ў агародзе, гуляючы ў дыдактычную гульню “Агародны інвентар”, а потым мелі магчымасць праявіць свае творчыя таленты, інсцэніруючы верш “Спрэчка агародніны” Ю.Тувіма.

Напрыканцы сустрэчы атрымалі заслужаную ўзнагароду – кошык з сакавітай агароднінай. Свае ўражанні выхаванцы адлюстравалі ў малюнках мелам на асфальце “Ёсць у нас агарод”, што, безумоўна спрыяла стварэнню эмацыянальна-станоўчай атмасферы, жаданню прымаць пасільны ўдзел у доглядзе за агародам, працаваць на ім, бачыць вынік сваёй працы, якая дапамагае набыць працоўныя навыкі, а самае, галоўнае – зразумець, што магчыма тут, на агародзе, фарміруюцца адносіны да зямлі як да асноўнага багацця краіны, закладваецца любоў да зямлі і да працы.

 

Іна МАКСІМОВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий