Арганізацыя прадметна-прасторавага асяроддзя ў дзятлаўскім дашкольным цэнтры

- 10:16ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 2 Дзятлава для дзейнасці дзяцей аформлены розныя перанасныя сектары: “Сектар беларускай цацкі”, “Сектар беларускай казкі і пацешкі”, “Сектар беларускага касцюма”, “Сектар беларускіх гульняў”, “Сектар беларускага побыту”, “Сектар беларускіх паштовак” і інш. Гэтыя ўмовы садзейнічаюць эстэтычнаму развіццю выхаванцаў, грамадскаму і патрыятычнаму выхаванню.

Асаблівую цікавасць мае “Сектар беларускіх паштовак”, у якім для дзяцей прадстаўлены зробленыя рукамі выхавальнікаў яркія тэматычныя паштоўкі пра зерне і хлеб, пра бульбу. Усе паштоўкі зроблены па-рознаму: у выглядзе кошыка, талеркі, чыгунка, з залацістым калоссем ці з выявай стравы – і ў сярэдзіне прапануецца невялікі верш, загадка, прыказка ці прымаўка. Выхавальнік бярэ любую паштоўку, чытае дзецям тэкст, яны разглядаюць паштоўку, могуць завучыць верш ці другі твор на памяць. У наступны раз дзеці знаходзяць знаёмую паштоўку, паўтараюць знаёмы верш ці твор, потым слухаюць другі з новай паштоўкі. Такім чынам педагогі рэалізуюць задачы адукацыйнай галіны “Мастацкая літаратура”, развіваюць у дзяцей цікавасць да твораў мастацкай літаратуры і фальклору, уменне адрозніваць розныя жанры і ўспрымаць іх сэнс, выхоўваюць культуру чытання.

У летні перыяд выхавальнікі дашкольнай адукацыі разам з дзецьмі, дзеці дома з бацькамі робяць паштоўкі пра мёд, пра яблыкі, пра ягады, пра кветкі. Калі бацькі разам з дзецьмі працуюць дома над паштоўкамі, яны больш пазнаюць, больш размаўляюць, праводзяць час разам. Усё гэта карысна для пазнавальнага і моўнага развіцця дзяцей дашкольнага ўзросту, для выхавання ў іх любові да сям’і, да роднага горада, да роднай краіны, да беларускага народа.

     

Марына ЯНУШКЕВІЧ,
намеснік загадчыкадашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 2 Дзятлава

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий