Вайсковую часць 75158 Навагрудка наведалі выхаванцы палатачнага лагера

- 10:26ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Выхаванцы палатачнага лагера “Валацугі” Гарадзечненскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна наведалі вайсковую часць 75158 Навагрудка.

Кожны хлопчык і нават дзяўчынкі з нецярплівасцю чакалі экскурсіі ў вайсковую часць, бо не сакрэт, што ваенная служба здаецца вельмі таямнічай і поўнай прыгод. Праца ваенных выклікае захапленне і павагу ў вачах маладога пакалення. Прафесія ваеннага – гэта прафесія самых мужных, моцных, непераможных, абаронцаў простых грамадзян і ў нейкай ступені супергерояў.

Нам паказвалі будынкі, якія маюцца на тэрыторыі, але не ўсюды, на жаль, мы маглі ўвайсці, бо ў першую чаргу гэта сакрэтны аб’ект. Дзеці пабывалі ў вайсковым клубе, дзе ім прадэманстравалі мультфільм пра радавога Сцёпачкіна, які вельмі спадабаўся. Наступным пунктам нашай экскурсіі былі майстар-класы ад вайскоўцаў па зборцы і разборцы аўтаматаў, дзе кожны жадаючы мог паспрабаваць свае сілы, а таксама памераць процівагаз альбо касцюм, які ахоўвае ад уздзеяння радыяцыі. Далей нам прадэманстравалі ваенную тэхніку – некалькі машын са сродкамі сувязі. Хоць назвы гэтых машын і не запомніліся, але іх магчымасці ў дзяцей выклікалі захапленне. А асаблівую радасць прынесла прапанова ўвайсці ўнутр і паглядзець, як яны працуюць.

Прафесія ваенных стала для выхаванцаў больш зразумелай і прывабнай, мы можам спадзявацца, што ў будучым хто-небудзь з гэтых хлопчыкаў ці нават дзяўчынак звяжа свой лёс з ваеннай службай.

 

Марыя СТАНЧЫК,
дырэктар лагера “Валацугі”
Гарадзечненскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий