Для выхаванцаў Уселюбскага дзіцячага сада – сярэдняй школы прайшоў тэматычны дзень “Беларусь рамесная”

- 14:20ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Выхаванцы Уселюбскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна ў рамках тэматычнага дня “Беларусь рамесная” знаёміліся з традыцыямі промыслаў і рамёстваў Беларусі, майстэрствам народных умельцаў. Гэта дазволіла дзецям адчуць сябе часткай народа, адчуць гонар за сваю краіну, за народную культуру.

З мэтай азнаямлення дзяцей з дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам Беларусі ў групе былі створаны неабходныя ўмовы працы: падабрана літаратура, вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі і створаны міні-музей, падабраны наглядны ілюстрацыйны матэрыял, дыдактычныя гульні “Назаві якога майстра выраб”, гульня-кросэнс “Беларусь рамесная”.

Выхаванцы з вялікай цікавасцю разглядалі вырабы з дрэва, вырабы з саломы і льну, гліняныя вырабы, разглядалі ілюстрацыі з выявай беларускага керамічнага посуду, альбом “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва беларускага народа”, пагулялі ў сюжэтна-ролевую гульню “Кірмаш рукатворных цудаў”.

Дзеці праявілі шчырую цікавасць да прадметаў народнага мастацтва. З вялікім задавальненнем малявалі ўзор на папяровым ручніку з розных геаметрычных фігур. Кожны стараўся стварыць свой узор. Вынікам дня стала афармленне выстаўкі “Беларускі ручнік”.

Але самым яркім і незабыўным момантам дня стала сустрэча з народнымі ўмельцамі аграгарадка Уселюб Крысцінай і Віктарам Маліноўскімі, якія расказалі пра сваё захапленне – работу з глінай, пазнаёмілі з працай ганчара. Паказалі свае вырабы, правялі майстар-клас па народнай творчасці. Дзеці павучыліся лепцы з гліны. Кожнае дзіця змагло адчуць сябе народным умельцам і дакрануцца да традыцый і культуры.

Менавіта праз зносіны з народным мастацтвам адбываецца ўзбагачэнне душы дзіцяці, прывіваецца любоў да свайго краю.

 

Алена ЯБЛОНСКАЯ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
 Уселюбскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий