Магілёўская моладзь далучылася да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі БРСМ “У школу з Добрым Сэрцам”.
Маладыя актывісты дапамагаюць збіраць неабходныя рэчы для будучых школьнікаў. У буйных гандлёвых цэнтрах рэгіёна арганізаваны пункты збору канцылярскіх і спартыўных прылад, тавараў для дзіцячай творчасці, настольных гульняў, вучэбных дапаможнікаў, школьнага адзення і абутку. Праявіць дабрыню і міласэрнасць могуць усе неабыякавыя грамадзяне. Сабраныя рэчы будуць накіраваны на аказанне адраснай сацыяльнай падтрымкі сем’ям, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю, а таксама дзіцячым інтэрнатным установам.
Ганна СІНЬКЕВІЧ
Фота абкама “БРСМ”